Старонка 37
◀ / 88 ▶
МАРКАЛЬ м. маркач. Маркаль здаровы, рогі во-о, ён пакрывае авечку (Аравічы, Хойн.); Ну й маркаль, сваіх варот не пазнае (Ямпаль, Рэч.). МАРМАШЭЛЬКА ж., кул. вермішэль. Люблю мармашэльку, з малаком добра (Грушаўка, Нар.). МАРОЗ м. кветкі (бабіна лета). Скоро будут заморозкі, от побачытэ, будэ цвісты мороз (Грушаўка, Нар.). МАРЭГАЦЬ незак. пэцкаць. А ета штось усе марэгае, бумагу зводзіць (Аравічы, Хойн.). МАСЁЛ м. косць. Мяса з'еў, а мне масёл аставіў (Барталамееўка, Ветк.); Маслоў багата, а мяса німа (Хізы, Ветк.+Чарняцін, Б.-Каш.). Параўн. масол, масолак. МАСКОЎКА ж. жонка (салдата). Вось і яшчэ адна маскоўка ў нас, муж пайшоў у армію (Навасёлкі, Петр.); Маскоўкай у нас называюць жонку, калі яе муж у армію пашоў (Аравічы, Хойн.). МАСЛЕНІК м., бат. масляк. Масленікі вараць, закатаныя вельмі смачныя (Ручаёўка, Лоеўск.); Рыжкоў і масленікаў назбіраў (Піркі, Браг.+Холмеч, Рэч.; М. Аўцюкі, Калінк.). Параўн. маслюк. МАСЛЮК м., тое, што масленік. Маслюкі слізкія такія, высказнуў з рук (Пярэдзелка, Лоеўск.); Послі дажджу маслюкоў багата (Пабеда, Ветк). МАСЛЯНІЦА ж. масленіца. Аддала суседцы масляніцу, німа куды масла палажыць (Бабовічы, Гом.); Масляніцу з маслам прынясі к чаю (Любань, Б.-Каш.+Баравікі, Светл.; Навінкі, Калінк.). Параўн. маслянка ў 3 знач. МАСЛЯНІЦА ж. маслёнка. Любіш, як кот масляніцу (Вуглы, Нар.). Параўн. маслянка ў 1 знач. МАСЛЯНКА ж. 1. тое, што масляніца. Сыроватка з кіслага малака, а з масла — маслянка (Марозавічы, Б.-Каш.); Біла, біла — масла нема, а толькі адна маслянка (Ляскавічы, Петр.+Амелькаўшчына, Хойн.; Галоўчыцы, Нар.; Забалацце, Раг.; Залессе, Чач.; Запясочнае, Лельч.; Заспа, Рэч.; М. Аўцюкі, Калінк.; Мормаль, Жлоб.; Піркі, Браг.; Целяшы, Гом.). Параўн. маслятка; 2. маслабойка. Пастаў маслянку ў халодную ваду, смятана застыне, біцца лепш будзе (К.-Балсуны, Ветк.++Піркі, Браг.). Параўн. маснічка; 3. тое, што масляніца. У нас маслянкі німа, масла ў банкі дзержым (Багданавічы, Карм.+Церахоўка, Добр.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 88 ▶