Старонка 36
◀ / 88 ▶
МАЛІЦЬ незак. маліцца. Дык поп вучыў богу маліць (Піркі, Браг.). МАЛКА ж. дзяўчына (малая). З ёю ніхто хадзіць не хоча, з такою малкаю (Каменка, Маз.). МАЛОДЗЕЖА ж., зборн. моладзь. Цяперашняя малодзёжы я не знаю (Аравічы, Хойн.). МАЛОДКА ж., тое, што маладуха. Малодка і малады сядзяць як галубы (Неглюбка, Ветк.). МАЛОКАШЫ прым., зневаж. жаўтароты. Бач ты на яго, які кавалер, ад зямлі не адрос, шчэ малокашы (Грушаўка, Нар.). МАЛОТНІК м., тое, што малацённік. Бывала, хлеба многа, дак малотнікаў двох наймяш й памалоцяш быстра (Быч, Карм.). Параўн. маладзьбік, малацьбік. МАЛОЧНЯ ж. маслазавод. Малако завозяць на малочню (Аравічы, Хойн.). МАНДРОВАЧКА ж. павестка. Ой, Ваня, Ваня, мандровачка пахня (Хутар, Светл.). МАНІСТЫ толькі мн. каралі. Маністы во етыя мне стары мой прывёз (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.); Яна ўсе время носіць маністы (Карма, Добр.). МАНКА ж. каша (манная). Манку і дзецям варылі, і сам з'ясі (М. Аўцюкі, Калінк); Мая й да сіх пор манку, як малая, з сахарам есць (Рудня, Жлоб.). МАНТАЧКА ж. мянташка. Мантачкай касу войстраць (Грушаўка, Нар.+Піркі, Браг.). Параўн. манціла, мяльташка. МАНТАЧЫЦЬ незак. мянціць. Кажы ёму, шоб шол монтачыт косу (Грушаўка, Нар.). Параўн. мянтаваць, мянташыць. МАНТУЛІК м. сырнік. Мантулікі послі, ціпер боршч подай (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.). МАНЦІЛА ж., тое, што мантачка. У мене саўсім сцерлася манціла, нема чым косу патачыць (М. Аўцюкі, Калінк.). Параўн. мяльташка. МАНЦЫКЛЕТА ж. матацыкл. Манцыклёта зараз жа падкатуе (Асінаўка, Чач.); У лаўку прывезлі манцыклёты, іж (Р.-Шлягіна, Ветк.). Параўн. матацыкла, матацыклёта, мацыклёт, мацыклёта. МАПЕДА ж. мапед. Мы дак свайму мапёду купілі, у школу будзе ездзіць (Ямпаль, Рэч.). МАРА ж. чорт. Ну чаго ты до мэнэ кажды раз чапляесы, ек та мара з лозы (Грушаўка, Нар.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 88 ▶