стаяла маджэга (Камаровічы, Петр.); Я сёння рабіла маджэгу (Перароў, Жытк.). МАДЗЕ'ЦЬ незак. жыць. Дык вот i цяпер чалавек яшчэ мадзеё (Баравікі, Светл.);—Як жывём? — Мадзёем як-небудзь (Быч, Карм.*). МАДЗЯ'РКАЦЬ незак. лаяць. I пакармілі, i напаілі, д ты шчэ мадзяркаеш (Грушаўка, Нар.). MAEPKI толькі мнбат. цыніі. Зноў яна гэтымі маеркамі засадзіла граду (Хізы, Ветк.). МА'Ж А ж. скрыня (для перавозкі сыпкіх рэчаў). Іван, сёння будзеш вазіць палову, ды толькі вазьмі мажу (Вуглы,ўНар.). МАЖ АФЫ толькі мн. мажара. Насела на мажары людзей, што конь з места не сойдзе (Асінаўка, Чач.); У гэтых мажарах на край свету можна йіхаць (Алба, Жлоб. + Быч, Карм.; Неглюбка, Ветк.). МАЖЧА'Р (мажчыр) м. мажджэр. У мажчару й каляндры стаўкці можна (Іванаўка, Хойн.); Мажчыры жадезныя калісь у нас был i (Холмеч, Рэч.). МА'ЗАЦЬ незак. 1. намазваць. Мазаць скібку хлеба ёсць жа чым (Бабовічы, Гом.); 2. чысціць. Храмалін цяпер, ім i мажуць сапагі (Баравікi, Светл.); Маж чобаты крэмам, не будуць цекці (Заспа, Рэч.); 3. бяліць. Яшчэ дзе свята, а яна ўжо мажа хату (Перароў, Жытк. + Грушаўка, Нар.; Замошша, Лельч.). МАЗГАВА'ЦЬ незак. думаць. Было раней мазгаваць што куды (Залессе, Чач.); Мазгуем, мазгуем, а нічога не прыдумалі (Вітлін, Par.). МАЗГАВЬГ прым. разумны. Мазгавы, то гэта калі «вумны» гавораць (Піркі, Браг.). МАЗГАУНЯ' ж., груб, галава. Мазгаўня баліць (Хвойнае, Хойн.). МАЗЕ'ПА агзневаж. плакса. Анька така мазёпа, плачэ й плачэ (Вуглы, Нар.). МА7ЗКА ж. подмазка. Захоўваем мазку ў печачкі, туды мы ўсе кладзем (М. Аўдюкі, Калінк.). МАЗКЕ толькі мн. мозг. 1ду так, што мазкі выскакваюць (Піркі, Браг.); Ці ў цябе мазкі ўжо павысыхалі? (Марозавічы, Б.-Каш.); Не крычы, а то ўЖэ ў мазках стукае (Камунар, Б-Каш. + Багданавічы, Карм.; Баравікі, Светл.; Забалацце, Раг.; Залессе, Чач.; Чацвярня, Жлоб
Дадатковыя словы
вуглы,^нар, мадзець, мадзяркаць, мазгўем, мазепа
4 👁