Старонка 23
◀ / 88 ▶
ЛЫСКАЦЬ незак. смяяцца. Чаго ты ўвесь час лыскаеш? (Амельно, Раг.). ЛЫСМАЧКІ толькі мн., тое, што лісіцы. Грыбоў добрых нэма, толькі одныя лысмачкі (Грушаўка, Нар.). Параўн. ліскі, лісянкі. ЛЫСОХА ж., тое, што лыска. Тры вуткі забілі за лысоху (Каранёўка, Гом.). ЛЫХАТКА ж. мачалка. Як будэш істы на рэчку, дык возьмі лыхатку, добра помиеш спіну (Грушаўка, Нар.). ЛЬЛЯНЫ прым. ільняны. У мене е льляное семя (Холмеч, Рэч.); Хто льляныя называў, хто суровыя. Нітак напралі, але не адбялілі — гэта суровыя, а ссучаць у дзьве, пабеляць — гэта льляныя ніткі (Хізы, Ветк.). ЛЬЛЯНІШЧА н. поле (на якім рос лён). Выбралі лён і кароў пагналі на льлянішча (Холмеч, Рэч. +Дзям'янкі, Добр.). Параўн. льнішча, льнянішча, ляновішча. ЛЬНІШЧА н., тое, што льлянішча. Льнішча лучэй на нізкім месцы (Хізы, Ветк.); А далей пойдзе поле, дзе рос лён, ці льнішча (Багданавічы, Карм.+Забалоцце, Рэч.). Параўн. льнішча, ляновішча. ЛЬНЯНІШЧА н., тое, што льлянішча. Шчэ трэба на льнянішча з'езьдзіць ды забраць астальныя снапы (Бацунь, Б.-Каш.); На льнянішчы сеялі жыта (Дземяхі, Рэч.). Параўн. ляновішча. ЛЭМНУЦЬ зак., груб. ударыць. Вось падыйдзі толькі, зараз лэмну (Хальч, Гом.). ЛЮБІСНІК м., бат. любіста. Любіснік — е такое зелле (Піркі, Браг.). Параўн. любісцік. ЛЮБІСЦІК м., тое, што любіснік. Любісцік кустом такім расце і вельмі добра пахне (Баравікі, Светл.); Я не бачыла такіх прыгожых маленькіх кветачак, як любісці (Пагост, Жытк.). ЛЮБОШЧЫ толькі мн. любоў. Хай не адгаворваецца Насцячка, бо пра яе любошчы з Міхасём даўно ўсе ведаюць (Буйнавічы, Маз.). ЛЮДСКІ прым. меладычны (пра музыку). Во гэта людская музыка (Марозавічы, Б.-Каш.). ЛЮПІНІШЧА н., тое, што лубінішча.— Дзе каровы пасціліся? — А там, дзе люпін быў, на люпінішчы (Хізы, Ветк.). Параўн. лубянішча. ЛЮХТА ж. адтуліна (у падмурку). Нечым забіты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 88 ▶