ЛУЦІЦА ж., толькі адз. сасна (на лучыну). Найсьці трэба луціцу добрую, хата ж шчэ няшчакатураная (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.).
ЛУЧНІК м. камін. Лучнік з меху, да абруч такі, тады з залеза кружочкі, клалі лучыну ды вешалі (Піркі, Браг); Лучыну тую ў лучнік утыкалі (Бабовічы, Гом.+Холмеч, Рэч.); Запалі лучнік, а то цёмна (Камаровічы, Петр.).
ЛУЧНІК м., тое, што лакіза. Ну і кусок лучніка, каб так ленавацца (Макарычы, Петр.). Параўн. латруга, легаль, легкабыт, лежань, лізбень, лодар, лотр, лысак, лябех, лямец.
ЛУЧЧЭЙШЫ пар. ст. да лепшы. Тут над усімі дамамі наш дом луччэйшы (Н.-Свет, Б.-Каш.).
ЛУШНЯК м., тое, што лутка. Лушнякі падгнілі трохі, дык няма чым замяніць (Кароткавічы, Жлоб.).
ЛУШЧАК м., тое, што лузанец. Трэба, каб спелы быў, дык лушчак (Холмеч, Рэч.).
ЛЫГА ж. лытка. Выставіла свае лыгі (Навасёлкі, Петр.). Параўн. лыдка.
ЛЫДКА ж., тое, што лыга. У яе тоўстыя лыдкі ног (Піркі, Браг.).
ЛЫНДА ж. страва (з бульбы і ільнянога семя). Смачная лында, з'еш трохі (Камаровічы, Петрыкаўскі).
ЛЫНДАЦЬ незак. лодырнічаць, гультайнічаць. Прыйшоў з работы і пайшоў лындаць (Багданавічы, Карм.); І што гэта ён лындае без дзела па двары? (Макарычы, Петр.); І дзе вы лындалі так позна? (Грушаўка, Нар.).
ЛЫПОЎКА ж. ссыпка. Высыплем жыто ў лыпоўку (Дзяржынск, Нар.).
ЛЫСАК м., зневаж., тое, што лакіза. Дык добры ж лысак вымахаў (Баравікі, Светл.). Параўн. латруга, легаль, легкабыт, лежань, лізбень, лодар, лотр, лучнік, лябех, лямец.
ЛЫСІНЯТКА н., заал., тое, што ласё. Выскачыла лысінятка (Літвінавічы, Карм.). Параўн. ласянёнак, ласянятка.
ЛЫСІЦЦА незак. лашчыцца. Во як каціха лысіцца, лысіцца (Баравікі, Светл.).
ЛЫСКА ж., заал. лысуха. Кубло лыскі плавае на камышы па вадзе (Баравікі, Светл.). Параўн. лысоха.
85 👁