Старонка 16
◀ / 88 ▶
му выгляду падобна на лімон (Пярэдзелка, Лоеўск.); Е ў міне лімонкі, ды шчэ маладыя (Піркі, Браг.). ЛІН м., заал. лінь. Лін — самая жырная рыба і добра ловіцца на чарвяка (Багданавічы, Карм.); Злавіў ліна, ляжыць, як цяля, на беразе возера (Запясочча, Жытк.); Ліны ў гразі, нагамі босымі наступалі (Бабовічы, Гом.+Неглюбка, Ветк.; Старажоўцы, Жытк.). ЛІНОЧАК м., заал. памянш. да лін. Рыба не лавілася, але паймалі аднаго ліночка (Запясочча, Жытк.). ЛІПАЎКА ж. бочка (ліпавая). Ліпаўкі выдзелвалі з ліпы, у якой серцавіна выгнівала (Любань, Б.-Каш.). Параўн. ліпоўка, лубка ў 2 знач., лубок у 2 знач. ЛІПКА ж. герань. Дужа прыгожыя ліпкі ў цябе (Ветка, Гом.). ЛІПНІК м. ліпняк. Учора была граза, дык у ліпніку паламала багата ліп (Марозавічы, Б.-Каш.). ЛІПОВЫ прым. ліпавы. Ліповым мёдам лечыцца можна (Холмеч, Рэч.). ЛІПОЎКА ж., тое, што ліпаўка. Поўная ліпоўка мёду (Неглюбка, Ветк.); Каля вулля стаяла ліпоўка, у яе злілі мёд (Астрагляды, Браг.+Гарадзец, Раг.; Насовічы, Добр.). Параўн. лубка ў 2 знач., лубок у 2 знач. ЛІРНІЦКІ прым., гіст. жабрацкі. Сляпыя старцы хадзілі з лірай, пелі лірніцкія песні (Баравікі, Светл.). ЛІСАВЫ прым. ліслівы. Наш сусед нехарошы чалавек, лісавы (Аравічы, Хойн.). ЛІСАПЕД (лісапет) м. веласіпед. Ты паладзіў мой лісапед? (Норкаўшчына, Карм.+Пясочнікі, Жытк.); На лісапетах пакацілі некуды (Прудок, Калінк). Параўн. лісапета. ЛІСАПЕТА ж., тое, што лісапед (лісапет). Добра жывуць, калі сыну лісапету купілі (Хвойнае, Хойн.); Колькі ў яго ўжэ гэтых лісапет было! (Марозавічы, Б.-Каш.+Макарычы, Петр.; Стаўбун, Ветк.; Тульгавічы, Хойн.). ЛІСЁНКА ж. торба (палатняная). Вазьмі ж лісёнку, я ж табе там яечак палажыла (Сяўкі, Лоеўск.). ЛІСІТЧЫН прым. лісіны. У лісітчынай нары я бачыў лісянят (Хізы, Ветк.). Параўн. лісічын. ЛІСІЧЫН прым., тое, што лісітчын. Мы лісічыну нару ў лесе бачылі (Навінкі, Калінк.). ЛІСІЦА ж. 1. заал. ліса. Лісіца стала на дарозі і брахала (Марозавічы, Б.-Каш.+Насовічы, Добр.); Лі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 88 ▶