ЛЁЛЯ ж. дзіцячае адзенне. Лёля — гэта доўгая сарочка дзіцёнка (Нісімкавічы, Чач.); Трэба донечцы лёлю перадзець (Кавака, Браг.); Нашто столь лёляк малому нашываць? (Камунар, Б.-Каш.+Быч, Карм.; Рафалаў, Браг.; Шарын, Ельск.).
ЛЁМ м., бат. ільма. Лём мяккі, як лаза (Гармавічы, Жлоб.); Стары чалавек лём не знае: выдзяляць яго сталі нідаўна (Марозавічы, Б.-Каш.+Быч, Карм.; Дзям'янкі, Добр.; Пярэдзелка, Лоеўск.).
ЛЁПНУЦЦА зак. упасці. Не бегай ты, як шалёны, а то лёпнісся ў калугу (Быч, Карм.).
ЛЁТВА ж., тое, што латво. Лётву я роблю толькі знізу вулля (Заходы, Лельч.). Параўн. лётка, лятво.
ЛЁТКА ж., тое, што латво. Глянь, пчала ў лётку палезла (Кароткавічы, Жлоб.). Праз гэтыя лёткі пчолы ўлазяць у вуллей (Дзям'янкі, Добр.). Параўн. лятво.
ЛЁХ м. склеп. Лёх — гэта пограб для гародніны (Запясочнае, Маз.); Трэба занесьці жару ў лёх, бо бульба замерзне (Дзяржынск, Лельч.); Набяры капусты ў лёсі (Макарычы, Петр.).
ЛЁХНУЦЬ зак. аббегаць. За час хаціця ўсе хаты лёхнуць (Баравікі, Светл.).
ЛІГКАВУШКА ж., тое, што легкавік. Лігкавушка як застрала ў калузі, чуць выцягнулі (Быч, Карм.).
ЛІГОТА ж. ільгота. Мая дачка парабіла два гады, а цяпер будзе вучыцца: ужо ёй ліготы будуць (Пераро̆ў, Жытк.).
ЛІ прыназ. над, з. Толькі пасміяўся ён лі яе. А Маруся лі казака смяецца (Рафалаў, Браг.).
ЛІДЗЬВІНАЎКА ж. танец. Раней лідзьвінаўку танцавалі. Гэта красівы танец (Заходы, Рэч.).
ЛІЖАЎКА ж. хустка (суконная). Чорная ліжаўка такая зручная! Яна і цёплая, і мяккая (Казацкія Балсуны, Ветк.).
ЛІЗБЕНЬ м., тое, што лакіза. Даўся нейкі лізбень, ні туды яго не паслаць, ні сюды (Цегельня, Раг.). Параўн. латруга, легаль, легкабыт, лежань, лодар, лотр, лучнік, лысак, лябех, лямец III.
ЛІЛЕЙНЫ бат., прым. да лілея. Лілейны цветок прыгожы (Марозавічы, Б.-Каш.).
ЛІМЕНЕВЫ прым. алюмініевы. Купіла ліменевы чагунок (Хвойнае, Хойн.). Параўн. ляменевы.
ЛІМОНКА ж. гатунак (груш). Лімонка па знешня
76 👁