Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1977). Частка 3

 ◀  / 88  ▶ 
ЛЕ'СКА III ж. мат (саламяны). Етай зімой вокны лёскамі ні закрывалі (Апанасаўка, Гом.+Дзям'янкі, Добр.). ЛЕ'СКА IV ж. агарожа (з тонкіх палак). Вісяць трапкі на лёсцы (Стары Хутар, Светл.). ЛЕ'СКАУКА I ж. дзічка (плод). Сын прынёс лёскавак цэлы клунак (Жгунь, Добр. + Аданараука, Гом.). Параўн. ляскоўка, ' 1 ~ ЛЕ'СКАУКА II заал. лешч. Хіба ж так лёскаўку з вады цягаюць? (Грушаўка, Нар.). ЛЕ'ТАСЬ прысл. у мінулым годзе. Лётась такая бульба дабрэнная ўрадзілася (Кароткавічы, Жлоб.+ Васілева, Гом.; Івакі, Добр.; Забалоцце, Рэч.; Холмеч, Рэч.). ЛЕ'ТНІК I м. 1. пінжак (летні). Апранай лётнік, дык будзе трохі зацішней (Буйнавічы, Маз.); Сёння ў нашу лаўку прывезлі'ўсялякіх лётнікаў (Тульгавічы, Хойн. +Жгунь, Добр.; Капань, Рэч.; Крупейкі, Лоеўск.; Салтанаўка, Б.-Каш.); 2. спадніца (саматканая). Цяпер ужэ такія лётнікі з моды вуйшЛі (Углы, Нар.). ЛЕ'ТНІК II м. дарога (летняя). На луг паедзем па лётніку (Бабовічы, Гом.); Лётнікам усё лета хадзілі (Хізы, ВеткД,. ЛЕ'ТАШАК м., заал. жывёла (мінулагодняя). Я даўно казала сыну здаць лёташка ў калгас' (Бабовічы, Гом. + Залессе, Чач), Параўн. лёташка. ЛЕ'ТАШКА ж., заал., тое, што лёташак. Цёлку-лёташку сёння прадала (Хальч, Чач.); Сеголетка як перазімуе, дак лёташкай завуць (Холмеч, Рэч.). ЛЕ'ЦЕЧКА н., памянш. да лета. Лёцечка работала дома: ні разу не выйшла на вечарынку (Запясочча, Жытк.). ЛЕ'Я ж., толыіі адз. дождж (праліўны). Ох, i лея була сёння (Піркі, Браг.). ЛЕЖ КА ж., тое, што лёжка II. Без лёжкі не палоЖаш браўно. Глядзі, каб у лёжку не папала трэсак (Забалоцце, Раг.). ЛЕЖКІ прым., тое, што лёжаны. „Маркоўка, буракі, бульба— лёжкая - гародніна (Даманавічы, Калінк.+Залессе, Чач.; Сямёнаўка, Рэч.). Параўн. лёжкі. ЛЁЗА тое, што лёзвіг. У маёй брытвы лёза выкрышылась (Заспа, Рэч.); Лёза сякеры ступілася (В. Нямкі, Ветк.); У яго ёсць нож з вельмі доўгім-лёзам (Баравікі, Светл.-I-Л укі, Жлоб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянкі, леска, лескаука, летась, леташак, леташка, летнік, лецечка, прывезліўсялякіх
6 👁
 ◀  / 88  ▶