Жытк.); Летам у нас усе дзеўкі спяць на кізках (Бярэзнікі, Жытк.).
КІКІМОРА ж. жанчына (непрыгожая). На кікімору ты пахожа (Хізы, Ветк.).
КІКІЦА ж. кутас. Звязала шапку с кікіцай (Неглюбка, Ветк.). Параўн. кіска, кіціца.
КІЛАВАТЫ прым. да кіла. Плахая капуста, адна кілаватая (Неглюбка, Ветк.); Кілаватую капусту карове аддаю (Холмеч, Рэч.).
КІЛІМ м. дыван (саматканы). У мяне на сцяне вісеў кілім (Дзяміды, Ельск.).
КІЛО н. кілаграм. Звесь кіло памідор (Бабовічы, Гом.); Узяла сёння пяць кіло сахару (Неглюбка, Ветк.).
КІЛОМЕТР м. кіламетр. Да калейкі трэба дзесяць кілометраў ісці (Грычынавічы, Жытк.).
КІМАРЫЦЬ незак. спаць. Хваціць ужо кімарыць, пашлі работаць (Забалацце, Раг.).
КІНШЧЫК м. кінамеханік. Кіншчык за канаваю жыве (Углы, Нар.).
КІПА ж. аплётка (лазовая для бутэлькі). Разлезлася кіпа на бутлі (Грабава, Жытк.).
КІПЕТАК м. вар. Не лезь, там кіпетак, апарышсе (Углы, Нар.); Як чай дзелаем, дык у кіпетак крышані з яблак кідаем (Марозавічы, Б.-Каш.+Асінаўка, Чач.; Валахоўшчына, Браг.; Хутар, Светл.). Параўн. кіпецень.
КІПЕЦЕНЬ м., тое, што кіпетак. Абернула чыгун і ўсю нагу кіпетнем апарыла (Клясаў, Петр.).
КІПЕЦЬ м. кіпцюр. У ястраба кіпці вельмі вялікія (Навінкі, Калінк.); Кошка мне кіпцямі пацарапала руку (Палессе, Чач.); ногаць. Ого, які кіпець адрасціла (Насовічы, Добр.); Атрэж свае кіпці, бо страшна на іх глядзець (Асінаўка, Чач.+Баравікі, Свет.; Камаровічы, Петр.; Марозавічы, Б.-Каш.; Махновічы, Маз.; Піркі, Браг.). Параўн. кіпцік, кокань, кокаць.
КІПЦІК м., памянш. да кіпець у 2 знач. Мой кіпцік прыламаўся ды вельмі баліць (Запясочча, Жытк.).
КІРАЎНІЦА ж. руль (веласіпеда). Ногі на кіраўніцу — і едзя з горкі (Чабатовічы, Б.-Каш.).
КІРКАЦЬ незак. гаварыць. Трохі што-та кіркала сабе ў нос (Узнаж, Рэч.).
КІРКУН м. назва птушкі. Кіркун ля вады жыве (М. Аўцюкі, Калінк.).
КІРПАНОСЫ прым. курносы. Праўду гавораць:
82 👁