КЕПСТВА н. здзек. Хтосьці с Кіява аткрытку Мар'і на кепства прыслаў (Астрагляды, Браг.).
КЕРАНСКІ м. халасцяк (немалады). А ён у нас керанскі, с трыццаць дзевятага году, а шчэ ні жэніцца (Хізы, Ветк.).
КЕРАСІНКА ж. лямпа. Як толькі прападаў свет, запальвалі керасінку (Марозавічы, Б.-Каш.).
КЕЎБУХ м., тое, што каўбух у 2 знач. Кеўбух нада падвесіць дзе-нібудзь на столі (Мормаль, Жлоб.). Параўн. кендзюх.
КЕЎЛЯЦЬ незак. дажываць (век). Мой бацька ўжо чуць кеўляе (Паганцы, Светл.+Вішанькі, Ельск.; Прудок, Калінк.; Турбінка, Маз.).
КЕЎЦАЦЬ незак. пэцкаць. Што ты там кеўцаеш? (Замошша, Лельч.).
КІВЭЙЗЭР м. тэлэвізар. Пойдэм сёння да суседаківэйзэр глядзець (Грушаўка, Нар.).
КІДАНЬШЧЫК м. сеяльшчык. Дома было ў нас пяць кіданьшчыкаў (Неглюбка, Ветк.).
КІЕВАШНІК зборн. сцяблы (кукурузы). Кіевашнік пывырывай ды злажы ля хлева (Літвінавічы, Чач.). Параўн. кіеўнік, кіюшнік, кіяшнік у 1 знач., кіяшына, кукурузнік I.
КІЕК м. 1. памянш. да кій. Кійком яго гані, кійком (Хвойнае, Хойн.); 2. тычка. Пайду пастаўлю кійкі для квасолі (Баравікі, Светл.); 3. тое, што калатушка ў 1 знач. Бойку і кійка памыеш і павесіш на сошку (Дзяржынск, Нар.); Падай мне кіек масла збіць (Забалацце, Раг.); 4. клін (у навоі). А ўчорэ дак мой кіек у навоі зламаўся (Вялікае Поле, Петр.+Каравацічы, Рэч.; Кароткавічы, Жлоб.; Лубень, Нар.; Ручаёўка, Лоеўск.; Старажоўцы, Жытк.). Параўн. кіянка, краставіна, круг IV.
КІЕК м., бат. катах. У печы вунь цэлая кайструля кійкоў (Чкалава, Гом.); Дзеці, бярыце, ешце кійкі (Хальч, Гом.+Грушаўка, Добр.; Хізы, Ветк.). Параўн. кіеўка, кіюшка, кіян, кіях.
КІЕЎКА ж., тое, што кіек II. Паглянь, якая ладная кіеўка, еш (Залессе, Чач.); Ой і любяць жа кіеўкі етые мае ўнукі (Хізы, Ветк.). Параўн. кіюшка, кіян, кіях.
КІЕЎНІК зборн., тое, што кіевашнік. Усе кіяны паабламала, адзін кіеўнік тырчыць (Хізы, Ветк.). Параўн. кіюшнік, кіяшнік у 1 знач., кіяшына, кукурузнік I.
КІЗОК м. вышкі. Скінь з кізка сена (Грабава,
77 👁