КАРО'СТАУКА ж. клоп. А як мы ў акопах сідзелі, так наіпалі на нас гэтыя каростаўкі. (Піркі, Браг.). КАРО'ТЧЫК м„ тое, што каратайка. Трэба пашыць каротчык (Бабовічы, Гом.). КАРО'УКА ж., бат. ваўняяка... Каровак нарасло — свет (Мілашэвічы, Лельч.). КАРО'УСКІ прым. каровін. Кароўскім гноем добра ўпнойваць глебу (Літвінавічы, Чач.+Майскае, Жлоб.). КАРПА'ЦЬ I незак. 1. кешкацца. Хіба сабе? Людзям карпаю, трохі вочы бачаць (Прудок, Калінк.); 2. калупаць (у сцяне). Чаго ты там карпаеш у сцяне? (Бабчын, Хойн.); 3. калупадь (у носе). Карпаў, карпаў у нос, пакуль кроў не пайшла (Пясчанікі, Жытк.). КАРПА'ЦЬ II незак. капаць (недабраякасна). Капалка тзя карпае (Холмеч, Рэч.). КАРПЕ'ЦЬ незак. займацца (карпатліва, странна). Усю ноч карпёў над задачай (Углы, Ельск.). КАРСЕ'ТКА (карсэтка) ж., тое, што кабат. Надзень .цёплую карсётку (Чырвоная Буда, Добр.)-; У бальшы ■ празнік старухі надзявалі карсэтку (Заходы, Рэч.+Ст. Будаў Б.-Каш.). КАРТАПЛЕНА ж. бульбіна. Мнота картаплш засталося ў зямлі (Астрагляды, Браг.); Пад гэтым калівам было дзесяць картаіплш (Астрагляды, Браг.). Параўн. картопель у 2 знач. КАРТАПЛІ'ННЕ н., тое, што калівашнік. Картаплшнем накрылі конца (В'ерасніца, Жытк.). Параўн. каліўе, каліўнік, каліўяшнік, картапляяік, картаіпляшнік, картахлянік. КАРТАПЛЯ'НІК зборн., тое, што калівашнік. Пайду картаплянік сажну (Харомцы, Акц.). Параўн. каліўе, каліўнік, каліўяшнік, картаіплшне, картапляшнік, картахлянік. r КАРТАПЛЯ'ШНІК м., тоё, што калівашнік. Трэба сцягнуць картапляшнік (Калінін, Хойн.); Пасуграбай картапляшнік на гародзі (Пучын, Браг.). Параўн. калі'ўе, каліўнік, каліўяшнік, картаплінне,- каргаплянік, картахлянік. КАРТАФЛЯ'НЫ прым. бульбяны. Картафляные каўбасы з балыпых кішак дзелаюць. Харашэ, смашные (Холмеч, Рэч.). ■ КАРТАХЛЯ'НІК м., тое, што калівашнік. Не мешало б ужэ й картахлянік скасіць (Ліхаўня, Hap.). Параўн
Дадатковыя словы
верасніца, карбстаўкі, карбтчык, каростаука, кароука, кароускі, карпаць, карпець, карсетка, картбпель, надзень.цёплую
7 👁