Старонка 73
◀ / 146 ▶
на снеданне камячынкі (Капань, Рэч.). Параўн. камам, камы, каўма, каўмакі, комікі, комка. КАНА ж. куцця. Мая матка ўсегда на дзеды каны наробіць (М. Аўцюкі, Калінк.). Параўн. канон, канун. КАНАДКА ж. від прычоскі (мужчынскай). Пастрыжыце мяне пад канадку (Кароткавічы, Жлоб.+Барталамееўка, Ветк.). КАНАЗА аг. капрызнік (пра дзіця). Во якая расце ў мяне каназа (Турок, Петр.). КАНАПАТКА ж. інструмент (для канапачання). Падай мне вон тэю канапатку, яна луччэй (Быч, Карм.). КАНАПЕЛЬКА ж., бат. 1. зябер. Канапелька яна як мяцёлачка, толькі невысокая (Піркі, Браг.); На нашом поплові багато конопелькі (Падварак, Лельч.); Свінням ірвом етую канапельку (Хізы, Ветк.); 2. клапоўнік. Клопікі і канапелькі — адна і тая ж трава (Марозавічы, Б.-Каш.); 3. кветка (хатняя). Е багата цветоў. Во ў мене е канапелька, аганёк (Піркі, Браг.). КАНАПЕЛЬКІ толькі мн. каноплі. Канапелькі збіралі ўранне (Піркі, Браг.). КАНАПЛЮК м. верабей. Я таму канаплюку кіем ножку пераб'ю (Вялікае Поле, Петр.); Канаплюкі ўсё проса падзяўбалі (Камаровічы, Петр.). Параўн. канаплянік, канаплянка. КАНАПЛЯНІК м., тое, што канаплюк. Канаплянік усе леціць у каноплі, не гледзіць і на пудзіла (Вялікае Поле, Петр.); Канаплянік унадзіўсь у проса (Ліпляны, Лельч.); Пасеялі просо да летам не хадзілі туды, дак канаплянікі чысто склевалі (Аравічы, Хойн.+Грушаўка, Нар.; Лядцы, Светл.; Навінкі, Калінк.; Пясчанікі, Жытк.; Сяўкі, Лоеўск.; Турбінка, Маз.; Ямпаль, Рэч.). Параўн. канаплянка, конопляных. КАНАПЛЯНІК м. сцяблы канопляў. Паскладуй харашэ канаплянік (Пучын, Браг.). КАНАПЛЯНКА ж., тое, што канаплюк. Канаплянка можэ ўдзержацца на канапліне (Вялікае Поле, Петр.); Чуй, канаплянка ціўкнула (М. Аўцюкі, Калінк.). Параўн. канаплянік, коноплянык. КАНАПЛЯНКА ж. хустка. На яе галаве была завязана новая канаплянка (Ломыш, Хойн.); Падвяжы сабе ету канаплянку (Баравікі, Светл.); Давай абвяжам яго канаплянкай, хаця б не прастудзіўся (Астрагляды,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 146 ▶