КАМОРКА ж. 1. кладоўка. Занясі кашулю ў каморку (Лукі, Жлоб.); 2. загарадзь. Жывёла пасвілася ў каморцы (Карма, Чач.).
КАМСАТЫ прым. лахматы, калматы. Чаго ты такая камсатая? (Камаровічы, Петр.). Параўн. касматы.
КАМУХ м. камлыга. Як дам табе ў спіну гэтым камухом (Грушаўка, Добр.). Параўн. камушша.
КАМУШКА ж. снежка. Я камушку зляпіў і як стукнуў яе (Быч, Карм.).
КАМУШША н., зборн. да камух. Крэпка багата камушша ляжала на полі (Асінаўка, Чач.); Чаго ты, матка, не патаўкла камушша ў бульбе? (Неглюбка, Ветк.); Як сталі камушшам кідацца, дык не ўседзіць было (Асінаўка, Чач.).
КАМЫ толькі мн. 1. тое, што камакі. А камы добрыя, елі з апецітам (Запясочнае, Лельч.); Вечарам зварым камоў (Аравічы, Хойн.); Бульбу паядзім цэлую ці камы? (Заспа, Рэч.); Бяры даўбешку і таўчы камы (Азяраны, Раг.); На снеданне падалі к сталу камы (Капань, Рэч.); 2. пюрэ (канаплянае). З канапель робяцца камы (Баравікі, Светл.); 3. пюрэ (фасолевае). Пасядзі, зараз падам на стол камы (Буйнавічы, Маз.+Залессе, Чач.; Насовічы, Добр.; Тульгавічы, Хойн.; Углы, Ельск.). Параўн. камам, камячынкі, каўма, каўмакі, комікі, комка.
КАМЯГА ж. 1. човен. Камяга — гэта выдаўбаная з суцэльнай тоўстай дзеравіны лодка (Дзям'янкі, Добр.); 2. карыта. Камяга там стаіць (Быч, Карм.).
КАМЯНІЦА ж. печ (каменная ў лазні). Ускінь ваду на камяніцу (Залессе, Чач.).
КАМЯНІЦЫ толькі мн. касцяніцы. Хадзілі сённі па камяніцы (Углы, Ельск.).
КАМЯНОК м. 1. тое, што камінак у 2 знач. Палажы спічкі на камянок (Хальч, Ветк.); 2. тое, што камінак у 3 знач. Возле печы камянок быў яшчэ (Багданавічы, Карм.); Кінь шкарлупінне на камянок. На камінку варылась вячэра (Асінаўка, Чач.); Цяпер і камянкоў няма (Хізы, Ветк.). Параўн. комінак у 2, 3 знач.
КАМЯНЯ ж., тое, што кавеня. Зрабі мне на заводзе камяню (Узнаж, Светл.); Жар з печы выграбалі камянёй, а цяпер кажуць качаргой (Краснае, Рэч.). Параўн. кавяня, каменя, кацуба, кулюка.
КАМЯЧЫНКІ толькі мн., тое, што камакі. Зварылі
78 👁