КАЗЁ'Л I м. самец (казы). Спанатравіўся казёл Акуліхі хадзіць у мой гарод (В.-Крушынаўка, Раг.); У мяне казёл вельмі паганы, хоць ты не дзяржы (Лядцы, Светл.); Hy й барада ў казла, як лён, белая (Карчовае, Хойн.); Казлы на мясо рэжуць (Засінцы, Ельск.+Бабовічы, Гом.; Залессе, Чач.; Навінкі, Калінк.; Ручаёўка, Лоеўск.; Сівенка, Ветк.). Параўн. казлінёнак, казлянёнак, казянёнак, казянятка. КАЗЕ'Л II м. прыстасаванне (для распілоўкі дроў). На казёл паложыш палена—лягчэй піліць (Халочча, Чач.); Дровы летась пілілі на казлу (Неглюбка, Ветк.+ Кажушкі, Хойн.). Параўн. казлы I. КАЗЁ'Л III м. 1. тое, што каза V. Казёл i самаму зрабіць можна, две палкі — i казёл (Піркі, Браг.); 2. мера даўжыні (2,5 м). Яна ўскапала ўжо многа казлбу (Бярозкі, Браг.); 3. мера дроў (2,5 м3). Памог ён! Два казлы толькі насёк (Марозавічы, Б.-Каш.). 4. укладка (снапоў). Прыду на поле, пачну разлагаць жыта ў казлы, за. дзень налажу вельмі багата казлоў (Ларышчава, Добр.). Параўн. казюлька, козка 1 у 2 знач. КАЗЁ'Л IV м. 1. подсціл (на под пры выпяканні хлеба). Каб ад залы не быў чорны хлеб, кладзём казёл з дубовых лістоў (Марозавічы, Б.-Каш.); 2. звязка (лісцяў). Насабірай лісцяў падарожніка i сдзелай c іх казла i падвесь у сенцах (Ларышчава, Добр.). КАЗЕ'Л V м. умацаванне (саламянай страхі). Ложаць казлы, штоб вецер не раздуваў салому (Карма. Добр.); Казлы прыдзержываюць івілвчык саламянай страхі (Крынкі, Рэч.). Цяпер ужо саломуй ня крыюць, дык i казлоў ні нада класць (Косаль, Карм.). Параўн. козлік II. КАЗё 'НКА ж. шуфлік. Вазьмі казёнку да жыто падбяры ў гумне (Харомцы, Акц.). КАЗГНЕЦ м ' бат. казялец. Казшец расце на балоце. Казгнец — жоўценькія красачкі (Неглюбка, Ветк.). КАЗЛШё 'НАК (казлянёнак) м., памянш. да казёл I. Той казлінёнак бЬіў харошанькі, „белінькі (Марозавічы, Б.-Каш.); Каза акаціла два казлянёнкі (Залессе, Чач.). Параўн. казянёнак, казянятка. КАЗЛО'М прысл., крав, від падрубкі. Падрублівай «казлом», бо будзе выматвацца (В. Поле, Петр.). КАЗЛЫ' I толькі мн., тое, што казёл II. Казлы падгні: лі, развалілісь, i няма на чым перапілаваць палена дроў* I 3 Зак
Дадатковыя словы
казел, казлбм, казлбў, казлў, кбзлік
8 👁