ЗЯЛЛЕ' н., толькі адз. лекі. Аптэкар выдае зяллё (Марозавічы, Б.-Каш.+Шарпілаўка, Том.).
ЗЯМЕ'Ц м. пчаляр. Ідзі да яго, ён стары зямёц (Быч, Карм.).
ЗЯРЬГНКА ж. зерне (макавае). A ў мака зярынкі драбнюсянькія, іншую i не заўважыш (Даманавічы, Kaлінк.).
IІВА'Л м. івалга. Івал жоўты, крычыць, як кот, пняздо ў яго падвясное (Лядцы, Светл.); Івал увесь час гаворыць: «Сякеру ўкраў, за лаўку схаваў» (Ліпляны, Лельч.). ' ІВА'НЬЧЫК м., перан. салавей. Іваньчык вядзецца ў садзе (Лядцы, Светл.).
ІВЯРЭ'НЬ м. пень. Адзін іверэнь астаўся з ліпы, як хату знясьлі (Восаў, Светл.).
ІГРА'ЦЬ незак. бегаць (npa карову). Наша карова перабегла, мабуць; irpae, трэба завесці на ферму i пакрыць (Вуглы, Браг.+Каравацічы, Рэч.; Лучын, Раг.; Лядцы, Светл.; Навіякі, Калінк.; Піркі, Браг.).
ІГРУ'ШЫНА ж. драўніна (з ігрушы). Добрыя дровы з ігрушыны (Зарэчча, Жлоб.).
ІГРЫ'ШЧА м. вечарынка. A цяпер вечарынка, a тады, як мы дзеўкамі былі, на, ігрышча хадзілі (Баравікі, Светл.; Белы Пераезд, Петр.; Заспа, Рэч.; Камаровічы, Петр.).
ІГУМЕ'НША ж. жанчына (тоўстая, непаваротлівая). Гэта баба, што ігуменша,-тоўстая, нічога не робіць (Улукаўе, Гом.). І'КАВІЦАас. іканне. Як напала ікавіца (Піркі, Браг.); Мабыць, холадна, бо ікавіца ўзёла (Клясаў, Петр.). Параўн. ікалка, ікаўка, ікотка.
ГКАЛКА ж., тое, што ікавіца. Нейкая ікалка напала на цябе (Халочча, Чач.+Неглюбка, Ветк.). Параўн. ікаўка, ікотка.
ТКАУКА ж., тое, што ікавіца. І'каўка напала, да таго ж ён перапужаўся (Бабовічы, Гом.); У мяне такая ікаўка, наверна, хтосьці ўспамінае (Буйнавічы, Лельч.+Ломыш, Хойн.; Марозавічы, Б.-Каш.; Пярэдзелка, Лоеўск.; Хутар, Светл.). Параўн. ікотка
Дадатковыя словы
зямец, івярэнь, іграць, ігрушына, ігрўшыны, ікавіцаас, ікбтка
23 👁