Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1976). Частка 2

 ◀  / 146  ▶ 
ЗВЕДЗГЯШ м. пляткар. ДасталосЯ зведзіяшу за вудумкі (Валосавічы, Чач.). ЗВЕФГНУЦЬ зак.. скінуць (npa карову, свінню). Зноў карова звёргла мёртвага, прыдзецца яе збываць (Бабовічы, Гом.); Мая свіння тры дні назад звёргла (Холмеч, Рэч.+Быч, Карм.; Забалацде, Б.-Каш.; B. Kpyшынаўка, Раг.; Вуглы, Браг.; Халочча, Чач.; Хізы, Ветк.). ЗВІНКО'М прысл. ручайком. Парэзаў нагу так.модна, аж кроў звінком бегла (Барталамееўка, Ветк.). ЗВІХНУ'ЦЬ зак. вывіхнуць. Руку звіхнуў, так 0аліць (Неглюбка, Ветк.). ЗВО'НІЦА ж. калакольня. Звоніца так далёка, а чутно (Аравічы, Хойн.). ЗВЯГА' I ж. цяўканне. Не баіцца воўк сабакі, ды ня любіць зьвягі (Мормаль, Жлоб.)ЗВЯГА' II ж. жанчына (назойлівая). - Ох звяга, от i надаеда! (Мормаль, Жлоб.). ЗВЯТАЦЬ незак. 1. цяўкаць. Цэлую ноч звягае i спаць не дае (Буйнавічы, Лельч.); 2. перан. гаварыць (бясконца). Хопіць табе звягаць, усё стаяў ды абы-што звягаў (Лукі, Кабанаўка, Жлоб.); 3. хлусіць. Шчо дрэнны,.то дрянны быў Мікола, усё любіў звягадь (Чарняцін, Б.-Каш.). ЗВЯГЛІ'ВАСЦЬ ж. злосць. Мяне такая -агарнула звяглівасць, што не ведаю, як i стрымалася (Буйнавічы, Лельч.). ЗВЯГЛІ'ВЫ прым., перан. назойлівы. А той чалавек такі звяглівы (Зладзін, Маз.); Сабака наш тожа во такі звяглівы (Палеосе, Чач.). ЗВЯРА'ЧЫ прым. звярыны. Звярачы след трудно иознадь (M. Аўцюкі, Калінк.). ЗДРО'К м. сляпень. Hy як напалі здракі на нашу карову, дык яна хутчэй дамоў (Грабава, Жытк.). ЗДЗЮ'НДЗІЦЦА зак. згорбіцца. Tакі маіроз, што худоба здзюндзілась у тры іпагібелі (іВуіглы, Hap.). ЗЕБРАКІ' толькі мн., бат. асот. О, дэк вам добрэ, у вас на бураках толькі зебракі, а у нас одна хвошч (Грушаука, Нар.). ЗЕ'ВА ж. зеў (у кроснах). Зёва вяліка палучылась (Будкі, Нар.). Параўн. зява З Е'Д м. шрам. Рана зажыла, толькі з'ёд астаўся (Клясаў, Петр.). 12 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

звіхнуць, звіхнўў, здзюндзіцца, здрок, зева, зёд
7 👁
 ◀  / 146  ▶