Старонка 44
◀ / 146 ▶
чыла яго, аж захлынулася і ні слова ня магу сказаць (Быч, Карм.). Параўн. захлупіцца. ЗАХМЫЛІЦЦА зак. усміхнуцца. Чаго ты захмыліўся? (Сідаравічы, Б.-Каш.). ЗАХОДЖАЦЬ незак. заходзіць. Сонца заходжае — і дзень прайшоў (Палессе, Чач.). ЗАЦІРУХА ж., тое, што запаруха. Варылі заціруху з мукі на вадзе і з малака (Маркавічы, Гом.+Уць, Добр.). ЗАЦІШНЫ прым. ціхі. Зацішны сегодня дзень і сонцо печэ, уродзі дождж будзе (Аравічы, Хойн.). ЗАЦЮПАЦЬ зак. пайсці. Вунь зацюпаў ужо па вуліцы да крамы (Зарэчча, Жлоб.). ЗАЦЯГНУЦЦА зак. гаіцца. Як зацягніцца рана, шрам астаецца (Хізы, Ветк.). ЗАЧАРЭХНУЦЬ зак. пакрыцца тонкім лёдам. Ноччу вада зачарэхла (Неглюбка, Ветк.). Параўн. зашарэхнуць, зашэрхнуць. ЗАЧМУРГАЦЬ зак. забрудзіць. Дзе ты зноў плацце зачмургала? (Жгунская Буда, Добр.). ЗАЧУБІЦЬ зак. страціць. Косцік зоўсім зачубіў свае здароўе (Камаровічы, Петр.). ЗАЧУБІЦЬ зак. заарканіць. Яго нада вяроўкай зачубіць (Тульгавічы, Хойн.). ЗАЧУХА м., зневаж. прымак. Ён у нас зачуха, у прымы прыстаў, заведуе чужым хазяйствам (Грабаўка, Гом.). ЗАЧУХАЦЦА зак. замучыцца. Еслі я паеду ў Гомель, ты зачухаешся бегаючы (Быч, Карм.). ЗАЧЭРАНЫ дзеепрым. запоўнены. Зачэраная рамка ўся ў етай калодзе (Карма, Добр.). ЗАШАРЭХНУЦЬ зак., тое, што зачарэхнуць. Ноччу падмарозіла, і вада ў сажалцы зашарэхла (Неглюбка, Ветк.). Параўн. зашэрхнуць. ЗАШЛЫГАЦЬ незак. запрагаць. Іван Кандратаў і валоў ня можа зашлыгаць (Аравічы, Хойн.). ЗАШМАЛЬЦОВАНЫ дзеепрым. засалены. Чаму ты такі зашмальцованы? (Салтанаўка, Б.-Каш.). ЗАШМАРГАМ прысл. банцікам. Сколькі ты ні будзеш завязваць, заўсёды нада зашмаргам (Тульгавічы, Хойн.). ЗАШМАРГЕНЬ м. няроўна спрадзеныя ніткі. Адзін харашо прадзе, другі — зашмаргнем (Хізы, Ветк.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 146 ▶