ЗАТОРЫЧ м. выраз. Вазьмі рысмус да здзелай заторыч, а то німа як дно ўстаўляць (Р. Бурыцкая, Лоеўск.).
ЗАТУГА прысл. цяжка. А як прыдзецца затуга, так яна і кідае ўсё (Быч, Карм.).
ЗАТУКАЦЬ зак. затузаць. Ураз яны чалавека затукалі, глядзець не маглі (Салтанаўка, Б.-Каш.).
ЗАТУЛІЦЬ зак. закрыць. Трэба дырку затуліць (Грушаўка, Нар.).
ЗАТУРКАЦЬ зак. запалохаць. Аплялі хлопца, затуркалі і прападзе ні за што (Хальч, Гом.).
ЗАТУРУХАЦЦА зак. паспяшацца. Ну вось, затурухалась і не ўзяла грошы (Хальч, Гом.).
ЗАТЫЧКА ж. корак. Зробі затычку, заткні пляшку, бо вульецца молоко (Дзяржынск, Лельч.).
ЗАЎЖА прысл. заўсёды. Ён заўжа п'яны вечарам (Востраў, Раг.). Параўн. заўсягды.
ЗАЎМЕСНІНА прысл. разам. У заўмесніну заўсягды ямчэй і за сталом і ў рабоці (Быч, Карм.).
ЗАЎСЯГДЫ прысл., тое, што заўжа. Заўсягды ён наперад лезе (Лукі, Жлоб.+Быч, Карм.).
ЗАХАЛОД м., тое, што застудзіна. Мой захалод штото не застыў (Заходы, Лельч.); Навары захалоду на вяселле (Махновічы, Маз.).
ЗАХАЛУЖЖА н. закутак. Захалужжа там такое (Быч, Карм.).
ЗАХВІСТАЦЬ зак. забараніць. Ляснік захвістаў жывёлу пасціць на тым балотцы (Турок, Петр.).
ЗАХВОСЛІВЫ (захвоставы) прым. тонкі. Прывёз мой сённі сасну, ды такую захвослівую (Баравікі, Светл.); Занадта захвоставая гэта верхавіна (Хракавічы, Браг.).
ЗАХІНДРЫЧЫЦЦА зак., тое, што забурыцца ў 2 знач. Пані Іван, Вуляна там штось захіндрычылась (Белы Пераезд, Петр.); Зноў штось захіндрычыўся (Навасёлкі, Петр.). Параўн. занягожаць, занядужаць, занякволіцца, заплашаць, заслабці.
ЗАХЛУПІЦЦА зак., тое, што затлуміцца. У час пажару мой бацька чуць не захлупіўся ад дыму (Крыўск, Б.-Каш.). Параўн. захлынуцца.
ЗАХЛУПІЦЬ зак. заняць. Захлупіла яму дыханне, дак ён і памёр (Быч, Карм.).
ЗАХЛЫНУЦЦА зак., тое, што затлуміцца. Як уба
82 👁