Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1976). Частка 2

 ◀  / 146  ▶ 
ў хляве, разніды няма. I з абапалкаў i з саломы робяць закоты (Хізы, Ветк.+Крынкі, Рэч.); 2. запруда. На рэчцы як дзе закота, дык тамака i стрымніца вялікая (Apaвічы, Хойн.); 3. паркая. Калі сцяну на гарод з бярвенняў здзелаюць, дак кажуць, закоту паставілі (Барталамееўка, Ветк.). ЗАКО'ТНІНА ж. брус (пад страпіламі). На закотніну вада не пападае, дак яна жыве даўжэй за хату (Янава, Ветк.). „ ЗАКО'ЧВАЦЬ зак. зарастаць. Сапсаванае дрэва пачало ўжо закочваць (Тульгавічы, Хойн.). ЗАКРАПІ'ЦЬ зак., тое, што загапіць. Нявестка мая не закрапляе старую вопратку, a выкідае (Піркі, Браг.); Хоць бы дзірду ў плацці закраш'ла (Ручаёўка, Лоеўск.). Лараўн. залапаць, залапіць, заплотваць. ЗАКРУ'ТА ж., тое, што завітак. Зрабіла закруту i пабегла дадому (Халочча, Чач.). Параўн. закрутка. ЗАКРУ'ТКА I ж. 1. тое, што завітак. Каб урадзіла добра, я сам закрутку зрабіў (Гарывада, Рэч.). Параўн. заломка; 2. вузел. Ніяк не развяжу етую закрутку (Лугавая' Вірня, Жлоб.); Як пойдзе рабіць закруткі i выкруткі (Баравікі, Светл.). ЗАКРУ'ТКА II ж., зашчапка. Закрутка паржавела ўжо ўся (Холмеч., Рэч.-fБаравікі, Светл.; B. Нямкі, Ветк.); Вазьмі дзверы на закрутку (Камаровічы, Петр.). ЗАКРУЦІТДЬ зак. зарэзаць. Заўтра вам, дзеўкі, куру закручу (Аравічы, Хойн.). ЗАКРЬІВА'ННЕ м. баранаванне. Пасля высеву гародніны мы робім закрывание (Забаладце, Раг.). Параўн. закрыццё. ЗАКРЬІ'ЛЛЕ. н. месца (бакавое ў гумне). Ідзі ў закрылле снапы пабяры (Бабовічы, Гом.) Параўн. застаронак II. ЗАКРЫЦЦё ' н., тое, што закрывание. А мы перад вясной робім закрыццё ўзаранага на зіму поля (Піркі, Браг.). ЗАКУ'БРАВАЦЬ незак. закрываць пасуду. Бала (бывала), закубруеш добра кадушку мёду i сядзіш год (іБыч. Карм.). П араўнзакубрбутаць, закубрывіаць.і ЗАКУБРО'УВАЦЬ незак., тое, што закубраваць. Агурцы закубрбуваюць у банкі (Піркі, Браг.). Параўн. закубрываць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

араўнзакубрбўтаць, закбту, закбчваць, закотніна, закрапіць, закрашла, закрута, закрьіванне, закрьілле, закрўтка, закрўту, закубрбўваюць, закуброуваць, закўбраваць, закўбрывіаць.і, заплбтваць, рбнак
7 👁
 ◀  / 146  ▶