ЗАВІДЛІВЫ прым. зайздрослівы. Завідлівы, што поп (Неглюбка, Ветк.).
ЗАВІДЛІВЫ прым. прыгожы. Завідлівая будзеш, бач, вочы блакітныя, броўкі чорненькія, уся ў матку (Холмеч, Рэч.).
ЗАВІДНА прысл. зайздросна. Што ты глядзіш так, табе завідна? (Зялёныя Лукі, Гом.+Махновічы, Маз.).
ЗАВІДНІК м. зайздроснік. Завіднік скрозь завідуе на ўсіх (Каравацічы, Рэч.+Баравікі, Светл.; Кароткавічы, Жлоб.; Марозавічы, Б.-Каш.).
ЗАВІДНЫ прым. гучны. Завідны ў Наталі бібліятэкаркі голас. (Забалацце, Раг.+Піркі, Браг.).
ЗАВІТАК м., міф. залом. Мы калісь верылі, што еты завітак на чыюсь жысць, дык баяліся. Як вырвеш, так табе штось зробіцца (Баравікі, Светл.); Аўдоцця, кажуць, раней рабіла завіткі ў жыце, вядзьмарыла (Заспа. Рэч.+Мардзвін, Петр.; Прудок, Калінк.). Параўн. завітка, завіў, завіць, завой, закрута, закрутка I, заломка.
ЗАВІТКА ж., тое, што завітак. Завітка завіваецца ведзьмаром (Азяраны, Жытк.); Мая бабуля зрэзала сярпом завітку на полі, і ў яе адразочку вока пачало балець (Буйнавічы, Лельч.+Беразнякі, Петр.; Гармавічы, Жлоб.; Ломыш, Хойн.). Параўн. завіў, завіць, завой, закрута, закрутка I, заломка.
ЗАВІЎ м., тое, што завітак. Вунь хтось завязаў завіў у маім жыце, ета скручуюць каласы (Ліпнякі, Лоеўск.). Параўн., завіць, завой, закрута, закрутка I, заломка.
ЗАВІХАЦЦА незак. старацца. Хмара находзіць, дак я завіхацца, завіхацца й знесла сена (Гарадзец, Раг.+Заспа, Рэч.; Прудок, Калінк.; Пясчанікі, Жытк.).
ЗАВІЦА ж. залвіца. У мяне адна завіца і тая ўелася (Краўцоўка, Гом.); Сягонні яшчэ як та трэба да завіцы схадзіць (Тульгавічы, Хойн.+Велін, Рэч.; Вышалаў, Петр.; Грушаўка, Нар.; Кавака, Браг.; Крупейкі, Лоеўск.; Узнаж, Светл.; Чырвоная Буда, Добр.).
ЗАВІЦЬ ж., тое, што завітак. Завіць робяць нядобрыя людзі, каб зрабіць людзям гора якое (Холмеч, Рэч.). Параўн. завой, закрута, закрутка I, заломка.
ЗАВІШАВАЦЬ зак. зазімаваць. Сёлета ні завішуе й на пракос: бач, стараюцца (Вышалаў, Петр.); Рана восенню пайшлі дажджы, і ўся сенажаць завішавала (Заспа, Рэч.+Пясчанікі, Жытк.).
77 👁