ЗАВАНЬ ж. вада (стаячая). У нас на стаячую ваду ў такіх сажалках, што атходзяць убок, ат рэчкі, гаворуць — завань (Палессе, Чач.).
ЗАВАРАМ прысл. запар. Заварам два гады ездзіла лячыцца — і ніякага толку, баліць усё роўна (Лучыцы, Петр.).
ЗАВАРАТ м. заварот. От калі разварочваецца араты с плугам у канцы загона — ета заварат (Бабовічы, Гом.). Параўн. заварацце.
ЗАВАРАЦЦЕ н., тое, што заварат. Даедзь да заварацця і стой, покуль мы бульбу пакідаем (Неглюбка, Ветк.).
ЗАВАРНІК м. чайнік (для заваркі чаю). Як ты заварнік пабіла? Варта голову зняць (Заходы, Лельч.).
ЗАВАРСАЦЬ зак., тое, што забарсаць. Заварсаю лапці, пайду грэпці сено (Харомцы, Акц.).
ЗАВАРОТНІЦА ж. падваротня. Закладзі заваротніцу, каб куры не вылазілі з хлява (Засінцы, Ельск.).
ЗАВЕДУВАЦЬ незак. рабіць. Усякую работу заведуй сам (Аравічы, Хойн.).
ЗАВЕРАДАВАЦЬ зак. закапрызнічаць. Жыла ў пасынка, а потым заверадавала (Нямкі, Ветк.).
ЗАВЕРТА ж. вяроўка (для прымацоўвання аглоблі да саней). Заверта парвалася, бо слабая була (Холмеч, Рэч.); Цяпер няма завертаў, а ёсць жалезныя душкі (Забалацце, Раг.+Неглюбка, Ветк.). Параўн. завертня, заверцень, завёрта.
ЗАВЕРТНЯ ж., тое, што заверта. Раншэ завертня з вяроўкі была, а сейчас крукі спецыяльныя дзелаюць (Хізы, Ветк.). Параўн. заверцень, завёрта.
ЗАВЕРЦЕНЬ м., тое, што заверта. Прынясі заверцень, трэба добра аглоблю прывязаць (Бабовічы, Гом.). Параўн. завёрта.
ЗАВЕСІЦЬ зак. павесіць. Яны таго хлопца ў лесе і завесілі на вешалку (Аравічы, Хойн.).
ЗАВЁРТА ж., тое, што заверта. Завёрта называюць, кроме завёрты ніяк не назавеш (Насовічы, Добр.). Параўн. завертня, заверцень.
ЗАВІВАЛНА ж. стужка (саматканая). Завівална была даўжынёю тры метры. Завівалны ткалі на палатне (Заходы, Рэч.).
ЗАВІВЕНІКІ толькі мн., кулін. варэнікі. Ела сёння вельмі добрыя, смачныя завівенікі (Запясочнае, Лельч.).
78 👁