ЖУЯКА ж., тое, што жавяка. Кажуць, як жуе карова жуяку, дак добра (Аравічы, Хойн.). Параўн. жавака, жавяка, жванка, жвачка, жуйка, жуяка.
ЖЫВА прысл. хутка. Жыва ідзі дамоў! (Гадзілавічы, Раг.).
ЖЫВАДЗЁР м. снасць (рыбалоўная). Жывадзёр сабе змайстраваў (Каранёўка, Гом.).
ЖЫВАЛУП м. гарэза. Жывалуп, не набрацца табе нічога (Амельна, Раг.).
ЖЫВАСОЛ м. 1. сукравіца. Жывасол нада выліць зусім (Перарост, Добр.); 2. лёк. Сялёдку прадалі, застаўся адзін жывасол (Бабовічы, Гом.).
ЖЫВАТАЦЬ незак. крычаць. Другі раз ужэ ні жыватай (Остров, Раг.).
ЖЫВЕЦ м. крыніца. Жывёц ўсю зіму не замярзае (Хізы, Ветк.).
ЖЫВОТНІК м., бат., толькі адз. трава (лекавая). Ніколі ты не нарвеш жывотніку, хай бу буў, мо і трэба колі будзе (Падворак, Лельч.).
ЖЫВУЧКА ж., бат. гарлянка (Багданавічы, Карм.).
ЖЫГАЦЬ незак. джгаць. О, крапіва харашэ жыгае, а вжэ ж (Стаўбун, Ветк.).
ЖЫД м., перан. верабей. Жыды паляцелі, увесь авёс паелі (Неглюбка, Ветк.).
ЖЫДЗЁНКА ж. суп (бульбяны). Паставіла ў печ чыгуна, ды зварыла жыдзёнкі (Крупец, Добр.+Жгунь, Добр.). Параўн. жыдзёха, жыдзюха, жыдуха, жыдушка.
ЖЫДЗЁХА ж., тое, што жыдзёнка. У жыдзёху акрамя бульбы кладом і мяса, і цыбулю (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. жыдзюха, жыдуха, жыдушка.
ЖЫДЗЮК м., заал., перан., тое, што жыд. Санька страляў з рагаткі па жыдзюкам (Кароткавічы, Жлоб.).
ЖЫДЗЮХА ж., тое, што жыдзёнка. Баба, навары мне сёння жыдзюхі (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. жыдзёнка, жыдзёха, жыдуха, жыдушка.
ЖЫДОК м., заал., перан., тое, што жулан. Ек настане лета, так жыдок і пераседзіць ў каноплях, у просі да ў санешніку (Ліпляны, Лельч.).
ЖЫДОЎКІ толькі мн., бат., перан. грыбы-паганкі. Ты ж глядзі добра, а то жыдовак набярэш (Дуброва, Акц.).
ЖЫДУХА ж., тое, што жыдзёнка. Пастаў жыдуху ля агню, каб хутчэй зварылася (Казацкія Балсуны,
82 👁