Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1976). Частка 2

 ◀  / 146  ▶ 
ЖУ'ЛІК I м. прайдзювет, абманшчыік. Жулікі абманулі мяне, а я паверыла іх брахні (Халочча, Чач.+Багданавічы, Карм.; Іскра, Чач.; Кароткавічы, Жлоб.). ЖУ'ЛІК II перан. бутэлыка (0,25 л). Бабуля сустрэла сваю ўнучку i паслала ў лаўку за жулікам, бо да іх прыехалі госці (Антонаў, Ельск.). ЖУ'ПІЦЬ незак. гутарыць. Гануля як пачне жупіць, то ні канца, ні краю няма ў яе гутарцы (Буйнавічы, Маз.); А гэты дзядок.усё жупіць i жувіць (Іванкаўшчына, Маз.); Ен ужэ жупіць нешта (Заіпясочнае, Маз.). ЖУ'Р м., толькі адз. кісель (аўсяны). Аўсяную муку рашчыняюць, тады на рэшата i вараць — ета жур (Холмеч, Рэч.); Журу наварыць нада (Мормаль, Жлоб.); Жур учыняюць з аўсяных хлоп'яў, цёплай вады i дражжэй (Марозавічы, Б.-Каш.+Азяраны, Раг.; Багуцічы, Ельск.; Галоўчыцы, Раг.; Дзяржынск, Hap.; Кароткавічы, Жлоб.; Меркулавічы, Чач.; Навасёлкі, Петр.; Неглюбка, Ветк.; Тульгавічы, Хойн.; Холмеч, Рэч.). ЖУРАВЕ'ЛЬ мперан. бутэлька (3 літры). Журавель з гарэлкай паставілі ў каморку (H. Гута, Гом.); На вяселлі ў Ціта мо дзесяць жураўлёў гарэлкі пашло (Шырокі, Б.-Каш.). Параўн. жураў II. ЖУРАЛО' н. ручай. Як пройдзе дождж, дык у нас цераз вуліцу журало бяжыць (Заспа, Рэч.). ЖУРА'У I м., заал. журавель. Жураў нясе сытаўку ў вырай (Лядды, Светл.); Журавы ўжэ па балоту ходзяць (Навінкі, Калінк.+Углы, Браг.). Параўн. жураўка. ЖУРА7У II. м., перан., тое, што журавель. У вугле стаяў жураў настойкі (Забалоцце, Раг.). ЖУРА'УКА м., заал., тое, што жураў I. Жураўка Hisка лецідь (Дзямянкі, Добр.). ЖУРАУКІ' толькі мн., перан. кольца на навоі. У нашом вороцілі вельмі вусокіе жураўкі (Тонеж, Лельч.); На жураўках падвешаны ніты (Будкі, Hap.). ЖУРЬКЦЦА незак. 1. смуткаваць, хвалявацца. Ды што ты журысся (B. Нямкі, Ветк.); 2. клапаціцца. A з сенам трэба журыцца, бо карову карміць нада (Піркі, Браг.)ЖУШЧЭФЫЦЬ незак. 1. жаваць (npa чалавека). Ты діто ўсё жушчэрыш? (Харошаўка, Добр.); 2. жаваць (npa жывёлу). Карова жушчэрыць дэлую ноч сена (Haсовічы, Добр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жураука, жўвіць, жўлікам, жўлікі, жўпіць, жўр, жўру, хлопяў
11 👁
 ◀  / 146  ▶