КЛАПАТА'ЦЬ незак. клапаціцца. Лесу клапатаў, не далі (Палессе, Чач.).
КЛАЧАНКА ж. салома (мятая). Пасля малацьбы засталася адна клачанка (Неглюбка, Ветк.). Параўн. клычанка, клычань.
КЛЕВЕРАШНІК м., бат. канюшынішча. На клеверашніку пасуцца калхозныя каровы (Літвінавічы, Карм.). Параўн. клеверышча.
КЛЕВЕРЫШЧА н., бат., тое, што клеверашнік. Клеверышча пераворваюць і сеюць травы (Баравікі, Светл.).
КЛЕЙМАТ м. клімат. Вярнулася мая дачка з Сібіры, клеймат ёй там не спадабаўся (Ямпаль, Рэч.).
КЛЕЙМІЦЬ незак. клеймаваць (лес). Лес клеймяць клеймом (Холмеч, Рэч.).
КЛЕЙМОВАЧНЫ прым. да кляймо. Бегі прынясі мне клеймовачны малаток (Аравічы, Хойн.).
КЛЕКАЦЬ незак. клекатаць. Бусял часта клекае ў гняздзе (Лядцы, Светл.). Параўн. клектаць, клёкаць, кракаць у 3 знач.
КЛЕКТАЦЬ незак., тое, што клекаць. Увесь вечар клекталі буслы (Піркі, Браг.). Параўн. клёкаць, кракаць у 3 знач.
КЛЕНОВІК м. сок (кляновы). Кленовік ужо пацячэ скора (Бабовічы, Гом.).
КЛЕП м. вастрыё (касы). Новую касу трэба добре адкляпаць, штоб быў роўны клеп (Калінін, Хойн.).
КЛЕПКА ж. клёпка. Мой стары раней рабіў бочкі і цэбры, то й клепкі булі ў нас (Заходы, Лельч.); Коб у мене булі клепкі, то я б зробіў бу собе бочку (Ляскавічы, Петр.); Клепкі робяць з дуба ці з ясеня, можна й з граба, а другія ні крэпкія, гніюць скора (Іванаўка, Хойн.).
КЛЕСТ м. крыжадзюб. У кляста клюў заходзіць адзін за адзін (Навінкі, Калінк.); Клясты ў нас водзяцца (Лядцы, Светл.); Ты пабач толькі, сколькі клестоў сабралось вунь на хвоі (Аравічы, Хойн.).
КЛЕСЦІ незак. клясці. Навошта так ужо клесці? (Ломыш, Хойн.); Клесці буду, пака і памру (Вышалаў, Петр.); Будзеш ты клесці ці не будзеш, ад гэтага табе лягчэй не будзе (Тульгавічы, Хойн.).
КЛЕТАЧКА ж., пчал. 1. соты. Клетачкі былі поўныя мёду (Сямёнаўка, Рэч.); 2. матачнік. У клетачцы ўжо была матка (Астрагляды, Браг.).
76 👁