Старонка 52
◀ / 106 ▶
варыўні гуркі (Сафіеўка, Маз., тое ж: Буйнавічы, Маз.); Ідзі ў варыўню ды набяры агуркоў (Іванкаўшчына, Маз.); 2. бочка (для засолу). Варыўня стаіць у каморы (Камаровічы, Петр.). ВАРЭЕЧКА ж., памянш. да варэйка. Мне ж ня трэба вялікіх гаршкоў, а хваціць і варэечкі (Навінкі, Калінк.); Маленькіх варэечак шмат ё ў нас (Піркі, Браг.); У варэечках добра варыць (Кароткавічы, Жлоб.). ВАРЭЙКА ж. гаршчок. У нас «гаршчок» не кажуць, у нас — варэйка (Баравікі, Светл., тое ж: Белы Пераезд, Петр.; Грабаў, Петр.; Іванаўка, Хойн.; Красная Ніва, Хойн; Ухаў, Ветк.); Сямейка дай божа, ні адну варэйку з'ядуць (Горваль, Рэч., тое ж: Багданавічы, Карм.; Залессе, Чач.; Камаровічы, Петр.; Навасёлкі, Петр.; Хвойнае, Хойн.); Там шчэ трохі шчавелю асталося, вылі з варэйкі (Уваравічы, Б.-Каш., тое ж: Капань, Рэч.; Навінкі, Калінк.); У варэйцы ежа смашней (Капань, Рэч., тое ж: Асінаўка, Чач.; Забалоцце, Раг.; Кабанаўка, Жлоб.; Любань, Б.-Каш.; Марозавічы, Б.-Каш.; Перароў, Жытк.; Хвойнае, Хойн.). ВАСЕНКА ж. ягня (асенняе). Ля Яхімавай хаты машына васёнку задавіла (Неглюбка, Ветк.). ВАСІЛЁК м. смарчок. А я ўсё брала, што пападалась: і васількі, і валнушкі, і маслёнкі (Каравацічы, Рэч.). ВАСІЛЁК м. гатунак (бульбы). Васілёк — кругленькая такая бульба (Насовічы, Добр.). ВАСКАВІК (васковіцель) м. мяшок (для воску). Вазьмі кусок палатна да й сшый клінком, ну да й васкавік палучаецца (Іванаўка, Хойн., тое ж: Антонаў, Ельск.; Дзяміды, Ельск.); Яшчэ многа ў васкавіку воску (Холмеч, Рэч.); Васкавіцель — ета такі мяшок для воску (Неглюбка, Ветк.). ВАСКАДАВА ж. квас (васковы). А табе трэба піць васкадаву, каб трохі поздоровець (Макарычы, Петр.). ВАСЬМЁРКА ж. дошка (таўшчынёй восем сантыметраў). Завёз у двор воз васьмёрак (Піркі, Браг.). ВАСЬМЁРКА ж. каса. Купіў сабе касу васьмёрку (Багданавічы, Карм.); Я, напрыклад, васьмёркай кашу (Піркі, Браг., тое ж: Баравікі, Светл.). ВАСЬМЯРЫК м лямпа. Васьмярык — ета ўжо больш пяцярыка, трохі толькі (Піркі, Браг.). ВАТАРАП м. сварка. Бабы ўзнялі ватарап (В. Нямкі, Ветк.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 106 ▶