БРЫД м., толькі адз. чад. Брыд быў, калі баня толькі шчэ вытаплівалась (Касцюкоўка, Гом.); Тады ад брыду ва ўсіх галовы балелі (Бабовічы, Гом.). БРЫДЗЕ'ЦЬ незак. шчыпаць. У воку брыдзщь вельмі (Апанасаўка, Гом.). БРЫЖ м. 1. аборка (тканіны). Ужо брыж прышыла (Камаровічы, Петр.); Калісь шылі спадніцы ў двое, ў трое брьіжбу (Раманавічы, Гом., тое ж: Камунар, Б.-Каш.; Pyчаёўка, Лоеўск.; Бабовічы, Гом.; Крупейкі, Лоеўск.); 2. пяколак. Мука ляжыдь на брыжу, а то яна была мокрая (Навінкі, Калінк., тое ж: Бабовічы, Гом.; Амелькаўшчына, Хойн.; Любань, Марозавічы, Б.-Каш.; Камінічы, Нараўл.; Холмеч, Рэч.; Удь, Добр.); 3. край (дойікі). Калі глядзець збоку на ск'Ладзеныя неабразныя дошкі, то можна бачыць толькі іх брыжьі. (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. брылёк, брылб, брыль II, брэзік. БРЬІ'ЖЖА толькі адз. тое, што брыж у 1 знач, Для красы на верее юбкі прышываюць брыжжа (Марозавічы, Б.-Каш.); Калі брыжжа, дык яно ж пышней (Рафалаў, Браг.). Параўн. брылёк, брыло, брыль II, брэзік. БРЫ'КА ж. калёсы. Садзіся, Алесь, на брыку ды прывязі картопляў (Івашкавічы, Петр., тое ж: Камаровічы, Петр.). БРЬГКВА (брыкма) ж., толькі адз. бручка. Вырасла вялікая брыква (Багуцічы, Ельск., тое ж: Піркі, Браг.); Брыкма, калі маладая, можна есці — яна солодкдя (Гармавічы, Жлоб.). Параўн. бульба. БРЫ'КНУЦЦА незак. павалідца, упасці. Ішоў паволі i чаго брыкнуўся (Перароў, Жытк.). БРЫЛЕК м., тое, што брыжу у 2 знач. Палажыла спічкі на брылёк, каб сухія былі (Шылавічы, Б.-Каш.). Параўн. брыло, брыль II, брэзік. БРЫЛО' м. тое, што брыж у 2 знач. Сьпічкі на брыле ляжаць (Гноеў, Хойн., тое ж: Антонаў, Ельск.). Параўн. брылёк, брыль II, брэзік. * БРЫЛЬ I м. капялюш. У манго старога ё брыль (Бабовічы, Гом.); Сто гадоў валяіцца у нас той брыль (Кароткавічы, Жлоб., тое ж: Р. Каменева, Ручаёўка, Лоеўск.; Асінаўка, Чач.). БРЫЛЬ II м., тое, што брыж у 2 знач. На брыл! там крышкі лежаць (Грабаў, Петр.). Параўн. брылёк, брылб, брэзік. БРЫЛЬ III м. здор. 3 кішак здымаюць брыль (Кароткавічы, Жлоб
Дадатковыя словы
брыдзець, брыжў, брыка, брыкнуцца, брьіжбў, брьіжжа, бўльба, складзеныя
18 👁