Ш УРКА ж. абора (лапцей). А д болю ён не мог сагнуцца, каб завязаць борку (Асінаўка, Чач.). БОРС м. барсук. Боре полез у нору (Дзяржынск, Лельч.). БОРСЕНЕ н. дзіця (барсука). Борсенё чогосьці спужалось (Дзяржынск, Лельч.). БОРЦЬ ж. 1. вулей (на дрэве). Борці на дзерава вешаюць (Холмеч, Рэч.); 2. унутраная частка вулля. Борць у нас называюць унутры вулля (Неглюбка, Ветк.). /7араўн. бычок у 3 знач. ■ БОРШЧ м. 1. страва (з капусты, буракоў, шчаўя). У нас, дзетка, дык i з капусты — боршч завецца i з буракоў (Меркулавічы, Чач.); Тоне, ідзі ў грады да выберы сабе качана. Наварыш заўтра боршчу. Нетто мае дзеці хочуць -есьці копусьцяны (Заходы, Лельч., тое ж: Поташня, Хойн.); Боршч вараць з шчаўлям, квасяць (Пярэдзелка, Лоеўск.); 2. капуста (квашаная). А ў цэбры стаяў боршч (Запясочнае, Маз.); Ідзі набяры баршча ў пограб (Буйнавічы, Маз.). БОРШЧО'ВІК м., толькі адз. назва (травы). Нашто тобе той боршчовік? 3 его, мабуць, варылі колісь боршч (Падворак, Лельч.). БО'СЛА аг. неадабр. гарэза, непаседа. Сядзь, босла гэты, што ён нарабіў?! (Антонаўка, Добр,), БО'СЛЬІ прым. бойкі, разумны. Мая дачка яшчэ маленькая, а такая бослая (Злодзін, Маз.). БОТ (боўт) м. кій (драўляны, жалезны). Баўтануў разоў пяць ботам, дай пачаў выцягаць сець (Шохаўка, Чач.); А боўт такі абукнавенны, жалезны (Ручаёўка, Лоеўск.). Параўн. боўціла. БО'УТАНКА ж. страва. Ббутанка будзе з буракоў i дабаўлю туды мукі (Іскра, Чач). БО'УіЦІЛА н., тое, што бот, боўт. Боўцілам добра заганяць рыбу (Багданаў, Карм.). БО'ХНУЦЬ зак. крыкнуць, Ен яе схапіў за нлечы, дык яна як бохнула (Хвойнае, Хойн.). БО'ЯЗКО прысл. боязна. Боязко ісьці паўз клады (Гарадзец, Раг.). БРАВА' ж. брыво. Нахмурыць браву (Неглюбка, Bem); ён упаў i расьсёк сабе правую браву (Марозавічы, Б.-Каш.); Бровы ў дзевак маіх чорныя-чорныя (Піркі, Браг.). Б РА Д Н Я ' ж.. браднік. Заўчора рыбу браднёй лавілі (Холмеч, Рэч
Дадатковыя словы
ббрку, ббхнула, ббўтанка, боршчў, босльі, боутанка, боуіціла, бохнуць, бравў
18 👁