БАБКА ж. шэрая чайка. Бабка будзе лятаць, пока возера зусім не вымерзьне (Каранёўка, Гом.).
БАБОВІШЧА н. плошча (пасля ўборкі бобу). Бабовішча пустое астаецца, як бабоўнік пазьбіралі (Холмеч, Рэч.).
БАБОК м. бат. герань. Бабок на лісьцях мае белыя пражылкі (Марозавічы, Б.-Каш.).
БАБУР м. бабёр. Я злавіў бабура сёння (Камаровічы, Петр.).
БАБЧАНІК м. 1. блін (з бульбы). Сьпячы мне на скорую бабчанік (Антонаўка, Добр.); 2. бабка (з дранай бульбы). Марыно, еж бабчанік з малаком (Івашкавічы, Петр.).
БАБЫР м. пяскар. О, ёлуп, такога бабыра ўпусьціў (Баравікі, Светл.).
БАВАЎНЯВЫ (бавельны, бавоўняны) прым. баваўняны. Прынясіце мне баваўнявых нітак (Сівенка, Светл.); Бавельнымі ніткамі можна і ткаць, і везаць, вельмі ж яны мяккія (Ліпляны, Лельч.); Бавоўнянымі ніткамі вышываюць рэдка (Баравікі, Светл.).
БАГАЦЕННА прысл. вельмі многа. Ой, багаценна ж ягад я набрала (Верасніца, Жытк.).
БАГЛА ж. дрыгва. Упёрся ў самую баглу (Камаровічы, Петр.).
БАГЛАЙ м. гультай. Баглай ты лянівы, толькі еш ды ляжыш (Неглюбка, Ветк.).
БАГЛІЦЬ незак. варыць. А вы дзень багліце няма ведаць як (Палессе, Чач.).
БАГОН (багоннік) м., толькі адз. багун. Багон такімі кучкамі расьце, белым цьветам цьвіце (Ручаёўка, Лоеўск.); Ой, як багонам у вас у хаце пахне (Падваротак, Лельч.); Як малако кіпячу, то туды ветачку багону, хвояй пахне (Пярэдзелка, Лоеўск.); У багонніку расьлі і журавіны (Заспа, Рэч.).
БАГОР м. крук (для скідання гною з воза). Багром трэба падчапіць (Піркі, Браг.).
БАДАК м., толькі адз. асот. Як мы той бадак ні палолі, а ён усё роўно есць (Запясочнае, Маз.); На гародзе столькі бадака, што не дам рады выбраць (Глушкавічы, Злодзен, Маз.).
БАДЗІЦЦА зак. крыўдзіцца. Не бадзься на мяне (Стаўбцы, Ветк.).
БАДЗЯ ж. разак. Бадзі настой ад прастуды харашо (Неглюбка, Ветк.).
85 👁