Прашу на помач Выгаваріваць, выгаманіваць з етай дзяўчынкі Звіх балючый, калючый, гарючый... Па касдях табе не хадзіць, Свеціных касцей не ламіць, цела не сушыць, крыві не гарачыць!.. Ідзі на махі, на балоты, на халодныя воды!.. Там табе гуляние i крусуванне. Ехаў Icyc Хрістос па чыстым полю, па сінім морю, па калінавым маету... Мост абламіўся, конь спатыкнуўся, Icyc Хрыстос назад аглянуўся, штоб у етай дзяўчынкі Светы звіх мінуўся... Запісана ад Гарбачовай М.М., 1908 г.н., у в. Барэйкі Касцюковіцкага раёна ЗАМОВЫ Тфу, тфу на цябе, Рыжы пёс! Не вадзіў цябе ніхто Пад хрёст. Ты хріста ні відаў, Штоб мяне ні кусаў Ад зубнога болю Маладзік маладой, У цябе рог залатой. - Ці быў ты на том свеце? - Не быў. - Ці бачыў ты Цімоха? ~ Не, не бачыу - А ці балелі у Цімоха зубы? - Не, не балелі. Ну, штоб i ў мяне (цябе) не балелі. МАЛІТВА Хрістом хрышчусь, Хрістом малюсь Хрістом ангела к сабе прізываю: "Ангел-спасіцель, спасі (імя) душу 3 вечара да поўначы, 3 поўначы да белага свету, 3 белага свету да канца веку!" Запісана ад Вінцікавай М.Ф., 1910 г.н у в. Паулавічы Кіраускага раёна
1 👁