ШАПЛІК м. уст. Скрыня для сала. Шаплік заўсёды стаяў у кладоўцы. Заполле Бял.
ШАПЯЧЭНЬ аг. Чалавек з дэфектамі вымаўлення. Ты што, шапячэнь, тут робіш? Ідзі адсюль! Што ні бачыш, што сь цябе сьмяюцца. Лубнішча Маг.
ШАРХАТ м. уст. Шарф. Я шархат атвяжу, Ношкі абвярчу. (3 песні). Клімавічы Шкл.
ШАРЭЦЦА незак. 1. Світаць. 2. Цямнець. Вой! Ужо шарэецца на дварэ, а мы ўсё сядзім i языкамі плешчам. Прыхабы Бял.
ШАРЭЦЦА незак. Асцерагацца. Пабіваў хлапца, шарэйся, i табе ета будзя. Што ш ета ты нарабіў? Hy, цяперя шарэйсь! Н.Аляксандраўка Чав.
ШАСТКІ мн. Палок у лазні. Яўхім, ці зрабіў ты ў лазні шасткі? Ідзі зрабі, а то надаела стоячы мыцца. Княжыцы Маг. / u ШАШКІ(Й) прым. перан. Няўстойлівы. Твой брат - шашкій хлопчык. Чаго хочаш ажыдай. Н.Аляксандраўка Чав.
ШАСНАВАЦЦА незак.Панаваць, валодаць. Глянула на дзярэўню, а там шасцуіцца пламя адно. Ой, божачка ж мой! Што дзелылась! Машкова Гор.
ШАСЦША ж. Шост печы ў сялянскай хаце. На шасціне сушым i бяльлё, i цыбулю, i ўсё ўсялякае. Чырвоная Слабада Бых. Ш ВЭН ДАЛ А аг. Абібок, бадзяга. Ну што таму швэндалу трэба тутака? Што яму сваёй работы нямаш, што тут швэндаецца. Чырвоная Слабада Бых.
ШЛЁПКІ мн. Летні жаночы абутак. Абуй шлёпкі, а то жарка на вуліцы. А то й босай можна хадзіць - здаравей будзець. Крапіўня Касц.
ШЛЁПКІ, ШЛЁПАНЦЫ мн. Хатнія тапачкі (звычайна без заднікаў). Мальцы! Убірайце свае шлёпкі, а то павымятаю. Музей зрабілі добры, а на шлёпанцы грошай ні хапіла - вот табе i культура! Магілёў.
ШЛЮЦЦЕ н. Рыззё. Чаго й та разнага шлюцьця развялося ў нас? Пашка» ва Маг ШМУЛЯР м. асудж. Пра таго, хто ходзіць у падраным адзенні. Ніяк рубашкі ні піраменіць. Так i ходзіць у зашмулянуй шмулюр гэты. Хамінічы Гор.
ШОХАТАМ прысл. У беспарадку. Чаго ты ходзіш па вуліцы ніпрычэсанай, космы шохатам стаяць. Капу ні апшкраблі, стаіць шохатам. Н.Аляксандраўка Чав.
ШУГАВЕЙ м. Несур'ёзны чалавек. Шугавей еты нічога па~люцку ні ска» жа й ня зробіць. Трылесіна Дрыб.
ШУМА ж. Накіп, шум. Такая заварка ніўдалая: толькі шума белая становіцца ад яе. Прыхабы Бял.
ШЧАПОТКА ж. Невялікая колькасць чаго-небудзь сыпкага. Сыпні, дачуш» ка, шчапотку солі ў варыва... Прыхабы Бял.
ШЧАРБАЦЬКА м. Смаляк, аскабалак з смаловага дрэва. Патпалі, Танька, спачатку шчарбацьку, дак хутчэй дровы загарацца. Чырвоная Слабада Бых.
ШЧАС прысл. Зараз. Шчас пайду ў магазін. Пасядзіце трохі адны. Я раз два. Лудчыцы Бых
Дадатковыя словы
несурёзны
16 👁