ЧУХНА ж. 1. Футра. 2. Неахайная жанчына. Во ўжо чухна, дык чухна. Глядзець ні хочыцца, праціўная. Н.Аляксандраўка Чав.
ЧУЧОК м. Верх чаго-н. (капы, стога, страхі і інш.). Кладзі сена на самый чучок. Чаго ты залез на чучок, глядзі яшчэ ськінесься. Н.Аляксандраўка Чав.
ЧУ-ЧУ-ЧУ! Выкл. Воклік, якім падзываюць авечак. Чу-чу-чу! Куда пайшлі! Ідзіця сюды! Чу-чу-чу! Глупікі Крыч.
ЧЫМ ГЭТА ЗВАЦЬ? Як зваць (называць)? Чым ета завуць етага хлопца? Асман-Касаева Бял.
ЧЭМРАДЗЬ ж. Гушчар. У чэмрадзі няма грыбоў, толькі адзін мох расьцець. Сялец Бых.
ЧЭМЕРГЕС м. Самагон. Раней чэмергес, січас у магазіне водка луччыя. Чырвоная Слабада Бых.
ЧЭРАСЯКОМ прысл. Напрасткі. Мы пайшлі чырысяком і нагналі антобус. Цяцерка Кругл.
ЧЭРЧАС м. Вайсковыя зборы. Мужыка забралі адбываць чэрчас, а мне ходзь бы што. Прысна Маг.
ЧЭХЛІК м. Жаночая кашуля (з доўгімі і шырокімі рукавамі). Надзела чэхлік, дык так добра было спаць. Звянчатка Клім.
ЧЫНЫ КЛАСЦІ словазлуч. Рыхтаваць аснову да ткання. Спярва снуём, а патом чыны кладзём. Тады ставы ставім. Заходы Шкл.
ЧЫСТЫЙ ЛЁН спалуч. Ільновалакно. Сёліта чыстый лён даў добрую прыбыль. Еўдакімавічы Шкл.
ЧЫСАЛКІ мн. Плямы; агрэхі. Шкап пакрашан, што й чысалкі відны Шаламы Слаўг.
ЧЫСЛЕННІК. Каляндар. Кожын гот купляем чысьленьнікі й вешаем на сьцяну. Добра зь йімі. Паташня Дрыб.
ЧЫШЧАНУЦЬ зак. 1. Пачысціць. 2. Перан. Стралянуць, пастраляць. Як чышчануць немцы з пулямётаў, так мы ўсе пат сталы і лавы пахаваліся. Бахань Слаўг.
Ш
ШАГЕНЬ м. Крок. Атмераў дваццаць шагнёў на бульбу – і сей. Ета града на цыбулю шагнёў пяць будзя. Н.Аляксандраўка Чав.
ШАЛУПКА ж. Лупіна. Склююць агурок, шалупкі пакінуць толька – што за птушкі? Цяцерка Кругл.
ШАМАШЫНА ж. Перхаць. Вот у галаве багата завялося шамашыны, аж косы белыя сталі. Кіраўск.
ШАНКА ж. Ношка (посцілка з травой). Шанка была цяшкая, прыходзілася часта атпачываць. Замасточча Глуск.
76 👁