ч s ЧАБАТКІ мн. Бодікі; чаравічкі. Чабаткоў мы ня мелі, пра іх толькі сьнілі ілі мічталі. Белая Дуброва Касц. ЧАБОЦІКІ мн. 1. Боцікі. 2. Кветкі. Чабоцікыў дужа многа вунь на тым лузе. Пашла п ды нырвала п ходзь букецік, ні сядзі бязь дзела. Сухары Маг. ЧАГА ж. Грыб, які расце на ствале дрэва. На адным дзеріві чагаў нямашацькі, а на другім мнажэнна. Чаму йта так? Мілаславічы Ютім. ЧАМАЙДАН, ЧУМАИДАН м. Чамадан. Дзе ж гэта мой чамайдан? Чуяш! Ці ні бачыла, дзе гэта мой чумайдан? Чырвоная Слабада Бых. ЧАПЛЕЙКА ж. Невялікая чапяла. Каля печы стаяла новая чаплейка, дак я за яе. Лобча Чэрык. ЧАПОК м. 1. Прабой у клямцы. Стары, ты ходзь бы чапок новы ўбіў, а то скора с хаты ўсё павыносяць. Ну й чаму ш такей лянівый стаў? Сласцёны Чав. 2. Крук, зашчапка. Закрый дзьверы на чалок. Клімавічы Шкл. Закрыла дзверы на чапок, а ён жа сіраўно ўлез. Вот злодзей дык злодзей! Чырвоная Слабада Бых. ЧАРАНО н. Гарызантальнае месца на печы, якое выкарыстоўваецца як ляжанка. Нельга ўлежыць ны чыряне - такоя гырячыя стала. Сласцёны Чав. ЧАРАПОК м. 1. Частка гаршка, збанка. 2.Чарпак. Пыдай чыряпок, есьць нада. Выдранка Красн. ЧАРЭПАЦЬ незак. 1. Чэрпаць. 2. Ісці памалу. Ганна, чарепаем ўжо дамоў. Хваця гуляць, заўтрі нада мне рана ўставаць. Смаліца Маг. ЧАРЭНА н. Верхняя частка печы. Так напалілі печ, што чарэна аж кіпіць. Ня лезь, а то зварысься. Косцінка Маг. ЧАХМЕНЬ м. Паліто з саматканага сукна. Адзявай чахмень, што б ні застыў на пасьці. Н.Аляксандраўка Чав. ЧАХОЛ м. Верхняя частка жаночай сарочкі з тонкага палатна. Чахол на плячах царваўся, а постаўка цэлая. Н.Аляксандраўка Чав. ЧАЦВЯРЫК м. уст. 1. Мерка. 2. Посуд. Чацьвярік ~ ета дзірівянная дзешка ці лупка ў адзін пут. Вусце Чэрык. ЧАШЧАВІК м. Грыб-падбярозавік. Поўную кашоўку сабрала чашчавікоў за раньне, а вы тут яшчэ сьпіце. Мокрае Бых. ЧМАР м. Чад. Вой, колькі чмару нарабіла! Адкрывай скарэй комін, а то паўміраем. Прыхабы Бял. чолны мн. Чаўны. Чолны доўга штурхаліся на адным месьці АсманКасаева Бял. ЧУБАН м. Пастух, які пасе авечак. Спяшайся, бо чубан пагнаў стада ў поле. Лубнішча Маг. ЧУЖАСТРАННЫ(Й) прым. Замежны. Ён вывучаець чужастранныя язык! будзець піравоччыкам, за граніцу паедзець. Чарнаручча Шкл. ЧУРКА ж. груб. Галава. Ты б луччы чурку сваю падлячыў, а то пляцеш абы-што. Магілёў
9 👁