Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
ХВАРАЙСЯ ЯНО! Словазл. Ліха на яго! A хвырайся яно, усяго ні пірядзеліш. Рымінка Чав. ХВІЛЯ ЯГО ВЕДАЕ спалуч. Невядома. Хвіля яго ведае, дзе ён ходзіць Асман-Касаева Бял. ХВІНДЗІКЛЮШКА ж. 1. Фінціклюшка. 2. Модніца. У Прапойску відзеў: йікая-то хвіньдзіклюшка йдзець i хлеп ны пальчыках нясець. Шаламы Слаўг. ХВЫТАЦЬ незак. Хапаць. У нас цяпера ўсяго хвытаіць: i хлеба, i бульбы. Дубейка Мсц. ХЛЕБНІЧАК м. Першы зуб у дзідяці. У майго Васілька хлебнічак npapeзаўся. Як у зайчыка, такей шырокенькій, такей беленькій. Хацкевічы Чав. ХЛОП'Е н. зб. 1. Камякі. 2. Кудзеля. Паназьбірала хлоп'я, куды ета цяпер яго дзець? Н.Аляксандраўка Чав. ХЛЯПОЦЦЕ н. Макрэча. Во ўжо пачалося хляпоцця, пакуль той сьнег ды мароз, дак прастуды будзець. Чырвоная Слабада Бых. хоць часц. Ці. Хоць купіла мне ляльку ў магазіне? Брожа Бабр. ХРАК м. Кныр. Храка ў хлеў зачыніла. Клімавічы Шкл. ХРАКЦІР м. Характар. Залаты хракцір у майго зяця. Падбудкі Чзрык. ХРАПЦІНА ж. Цвёрдая частка гусінага пяра. Hy й цвёрдая ш храпціна ў нашых гусей. Лубнішча Маг. ХРАСТКІ мн. уст. Снапы жыта, пакладзеныя ў выглядзе крыжа. Спачатку жалі жыта, звязвалі ў снапы i клалі ў храсткі. Княжыцы Маг. ХРУСТЫ мн. Самаробнае печыва з мукі (накшталт пячэння). Напякі ка мне сяньні хрустоў - ты ўсё можаш зрабіць луччы фабрыкі. М.Крапіўня Касц. Ц ЦАЛКАВАЯ ЯЕШНЯ спалуч, Яечня без мукі i іншых дадаткаў. Аб вячэры, вячэры ні спадзявайся на цешчу й цалкавую яешню. (3 песні). Тударава Шкл. ЦАЛКАВУХА ж. Яечня. Нажарьця мне сяньні цалкавухі. Смаліца Бых. ЦАЛКАВУШКА ж. Яечня з цэлымі жаўткамі. Нам маді ўсягда робіць цалкавушку c пяці яец. Прыхабы Бял. ЦАПАВЫ(Й) прым. Галоўны (пра дарогу). Тут ішла цапавая дарога. Немцы па ёй, a парцізаны напірярес. Чарнаручча Шкл. ЦАПКІ мн. Жэрдачкі, на якіх сушаць снапы, сена i інш. Даўней ўсё на цапках сушылі - i снапы, i салому, i бульбоўнік. Гарадзец Бых. ЦАПОЧКА ж. Ланцужок. Цапочка c часоў пырвалась. Еўдакімавічы Шкл. ЦАЦЭРКА ж. зневаж. Цацка, лялька. А вас пасадзілі, як цацэрак, дык пейця ш хоць, увашце нарот. Рыкі Маг. ЦВЁРДАЕ н. уст. Вялікі падатак. Раней на ўсіх накладвалі цвёрдае. Ой, цяжка было плаціць! Тударава Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

хлопе, хлопя, цалкавўха, цалкавўшка
1 👁
 ◀  / 89  ▶