УВЕК прысл. Увесь век; вечна. Я б за такога дурня замуж увек ні пайшла, але ж у яго зямля была. Дый бацька пагнаў. Брыжа Бабр. УВІШ НЯ ж. Непаседа. А яна такая ўвішня, хоць i старая. Асман-Касаева Бял. ✓ УВОПШ ЧА прысл. Агулам. Як стаў калхоз, усё пачалі адразу увопшча рабіць, бо усё ш стала абагуленае, вопшчае. Слабодка Бабр. УДОТ м. 1. Удот. 2. Абразл. Дурань. Халера з етым удотам. Або што ён люцкае зробіць. Дзе ні паверніцца, адна ярунда палучаіцца. Хамінічы Гор. УЖАДОБКУ прысл. Зрэдку. Паесыц б усіх гірісмакаў ні ўжадопку. H, Аляксандраўка Чав. УЗБАРАХЛЩ Ь зак. 1. Прыбраць. 2. Перан. Прыпомніць. У гульні дык якую ўзбарахліш песню, дык яе й засьпіваіш. Сухары Маг. УКІДАЦЬ У HIT I БЁРДА спалуч. Прапускаць аснову праз ніты i бёрда. Кросны прасушваюць i навіваюць на навой, на ставы. Патом укідаюць у ніт i бёрда. Тубушкі Бял.ў УКІНУЦЬ У HIT словазл. Падрыхтаваць аснову да ткання ў кроснах Толькі ў ніт ня кожны добра ўкініць, а так быстра ткуць. Татарка Кругл. УКОСНІКІ мн. ł. Істужкі. 2. Тое, што ўплятаецца ў косы. Запляту ў косы новыя ўкоснікі i іду на танцы. Чырвоная Слабада Бых. УЛАЗІЦБ зак. Дагадзіць. Йна ніколі ня можэць свайму ўладзіць. Ялоўка Чэрык. У людзях прысл. У людзей. У етым годзі ў людзях ня будзя бульбы. Пільшыцы Бял. УЛЯПЩ Ь зак. перан. Шпарка патанцаваць. За вечар як улепі ш штук дзесіць полек, дык бацінак німа. Татарка Кругл. УМ ЕКА аг. Чалавек, які ўсё ўмее. Такі ўмека, a лянуецца па-люцку зрабіць усё абы-як ды абы-як. Чырвоная Слабада Бых. УПОРАСТЫ(Й) прым. Упарты. Меньшый дык упорастый, як бык. Скураты Кругл. УПЯРОЧКІ прысл. Сеяць нада i ўпярёчкі, штоб зусім ні пустувала. Вусце Чэрык. УРАНЦЫ прысл. Раніцай Нычувала цыганычка. Уранцый Іна й забыла дзяціну на лаўцы. (3 песні). Рыкі Маг. УРІМ ЯНКА ж. Хаціна, пабудаваная для часовага жыцця. Хата іх згарэла, i яны зрабілі ўрімянку. Харпаўка Гор. УСПАСЦІ зак. Напасці, беспадстаўна абвінаваціць. Бач ты яго, успаў на чалавека за няма што. Чырвоная Слабада Бых. УСТАЯЦЬ зак. Вытрымаць спаборніцтва. Здаецца, цяпера ні адна шэрсць ні ўстаяла п пірат тым плаццем, як крымплін. Татарка Кругл. УСТРАЧАЦЬ незак. Сустракаць Устрачаць буду нявестку ў Сімукачах. В.Бялевічы Маг
1 👁