Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
СЯКАЧКА ж. Прылада, якою сякуць траву, бульбу. Вазьмі сякачку i пасячы сьвінням лебяду. Княжыцы Маг. СЯРЭДКІ мн. Мяккія адходы пры апрацоўцы ільну. Так машына харашо абрабатываець лён: на зямлі застаюцца толькі сярэдкі. Мхінічы Красн. СЯСТРУХА ж. Дваюродная сястра. Сяньні мая сяструха прыехала, дзецям падаркаў навязла. Машчаніца Бял. т ТАВАР м. 1. Тавар. 2. Буйная рагатая жывёла. Летам тавар выганяем да ўсходу сонца. Цялуша Бабр. Гані тавар атсюль у поле. Чырвоная Паляна Чав. ТАГДЬІ, ТАДЫХ прысл. Тады. Пастралялі, пастралялі i тагды давай паліць. Во гады дык гады! Брыцалавічы Acin. Пойдзе цёплы дожджык, тадых зазелянее траўка. Дзікае Глуск. TAKCO н., ТАКСЯ ж. Таксі. Няўжо таксо шчэ ні пріехала? Магілёў. Ходзь бы такся якая падышла ці што? Магілёў. ТАЛМУДНЫ(Й) прым. Цяжкі. Г эта работа вельмі талмудная. Але ж i платная, мусіць? Hi пладяць?! Ой, дзетачкі, нашто ўсё гэта вам?! Чарнаручча Шкл. ТАПКАТА ж. Там лес такі непраходны: i тапката, i балота, i карчэўе... ТудараваШкл. ТАГИЛА н. Невялікае вадзяное месца на лузе. Траву скасілі п касілкай, ды мяніае тапіла. Скрыпліца Kip. ТАРАДЭЙКА аг. Чалавек, які многа гаворыць; пустабрэх. Hy й тырадэйка, хоць бы дыла каму слова скызаць, i язык ні забаліць твой. Падбудкі Чэрык. ТАТАРУШКА ж. Прыстасаванне вешаць калыску. Падзяржы дзяцёнка, січас прынясу татарушку пасьцілку накіну i калыску павешу.. Рыкі Маг. ТАЎСТЫ, ТАЎСЦЕННЫ, ТАЎСЦЮШЧЫ(Й) прым. Вельмі тоўсты. Ай, i таўсьцюшчая баба - пальто 52 размер ня сходзіцца. Давыдавічы Бых. ТАЎКАЦЦА незак. 1. Таўчыся. 2. Танцаваць. Таўкецца на адным месьці вот i танцуя. Саматэвічы Касц. ТАЎКУЧКА ж. 1. Таўкач. 2. Кірмаш. Калі няма таўкучкі, лошкай таўчом. Галоўчын Бял. ТАЎХЕЛЬ, ШТУРХАНЕЦ м. 1. Чалавек, які пггурхаецца. Ён ня можа пастаяць ціха, штурханец еты. Вот таўхель дык таўхель! Хамінічы Гор. 2. Бац, штурх. A козлік таўхель яго рошкамі. (3 казкі). Бароўка Маг. ТОРА ж. Мякіна. Вазьмі кіпяток, дарагей, ды запарь торю карові. Бярозкі Хоц. ТОЎСТАЯ прым. Цяжарная (пра жанчын). Сусетка летась нарадзіла хлопца i сёлета тоўстая. Замасточча Глуск. ТРАМКАЧ м. Сплеценыя канцы нітак, адрэзаныя з палоскай палатна. Раньшы трамкачы былі замест палаценца. Лубнішча Маг. ТРАНТЫ мн. жарт. 1. Розныя рэчы (звычайна адзенне). Што ты, кумка, тут пыраскідывала свае транты, німа дзе й стаць, й сесьці, й пывярнуцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

таўкўчка
3 👁
 ◀  / 89  ▶