СУКАЦЬ ЦЭЛКІ НА СУКАЛА словазл. Падрыхтоўка пражы да ткання (утоку). Цэлкі сучам на су кале, штоб іх пакласці ў чоўнік, a чоўнік уводзіць нітку ў зеў i прібіваюць яе бёрдам. Гарбатка Крыч. СУМЕСНІЦА ж. Участак лесу, якім раней сумесна карысталіся жыхары некалькіх вёсак. Сумесьніца - гэта таму, што мы сумесна пользаваліся гэтым участкам лесу Асман-Касаева Бял. СУНДЗІЛА н. Груб. Непаваротлівы чалавек. Уй, сундзіла нейкае, ні чалавек. Брожа Бабр. СУХАПАРАМ прысл. Вельмі хутка. З'елі бульбу сухапарам, ні ўглянулі калі. Ізьдзелаў дзьверы сухапарам, вот i ні закрываюцца. Н.Аляксандраўка Чав. СУХАПАРЫ(Й) прым. Худы. Гэты хлопец хоць i сухапары, a сілу імея балылэзную. Каб запрог у калёсы, як конь, працаваў бы. Тартак Бых. СУХАРЭБРЫК м. Худы чалавек. Вот сухарэбрык еты, адны косьці, a біцца лезя. Хамінічы Гор. СЦАЛЕЦЦА зак. Уцалець. У вайну ўсе хаты палілі немцы, а мая хата чудам сцалелася. Сафійск Маг. СЦЕЖ АР м. Кол, вакол якога складваецца сена ці салома ў стог. Прывяжы апоўдзіну да сцежара. Замасточча Глуск. СЦІПНЕЙ прысл. Бліжэй, дружней, весялей. Садзіцеся, дзеткі, сціпней. Толька ні сьмейцяся. Бо ахвота пяяць вам прападзець. Чарнаручча Шкл. СЦЮ ДЗЁНКА ж. Халодная вада. Не пі сьцюдзёнкі, захварэеш на горла. Благаўка Шкл. СЦЯКАЦЬ зак. 1. Сцякаць. 2. Праходзіць, працякаць, канчацца (пра жыццё). Сама ўжо многа гадоў імею, жысь саўсім сьцікаіць. Свяцілавічы Бял. СЦЯКЕЛЛЯ н. зб. Шкло. Калі ён ударыў нагой у бухвет, то многа пабітага сьцякельля было. Шчамілаўка Бял. СЦЯКЛІНА ж. 1. Шкло. 2. Шыба ў акне. Глянула, a ў хаці - ні сьцякліны. Адны рамы засталіся - так бухнула бомба. Добра што ні ў хату, а то я з вамі ні гаварыла п січас. Машкова Гор. СЦЯЛЬНІК м. Матрац. Прасушы на сонцы сьцяльнік, доча, i ні забудзь выбіць пыл. Загацце Кліч. СЫКАТУХА ж. Жанчына ці дзяўчына, што многа смяецца. Такой сыкатухі я йшчэ ні бачыў, хаця многа йдзе быў. Й малая была сыкытала, й цяперя сакочыць. Сухары Маг. СЫПКА ж. Насыпа (у падушцы). Сыпкі падраліся, нада шыць новыя, нада перасыпаць пер'е, а часу нямашака. Прыхабы Бял. СЫРА ж. Прастуда. Каб цябе сыра ламанупа! Каб цяцюхазабіла! Каменка Дрыб. СЫРЦОМ прысл. У сырым выглядзе. Елі мы ў вайну многа чаш сырцом, каб з голаду ня пухнуць. Рыкі Маг. СЬІПІСТЫ прым. Сопкі, разварысты (пра бульбу). Гэты гот што бульба сыпістая, адно ад'ядзеньня. Семукачы Маг
Дадатковыя словы
адядзеньня, зелі, пере
4 👁