ПЯТЛЁЎКА ж. Дробна размолатая i прасеяная аржаная мука. Усып пятлёўку ў мешанку! Не жалей: кабан добра пачаў есьць. Лубнішча Маг.
ПЯЦЕЛЬКА ж. Пятля. Крючок заплікнеш за пяцельку, а гузік у прареску. Вусце Чэрык.
ПЯЧОНКА н. 1. Пячонка. 2. Спечаная кроў. С кабана было многа пячонкі. Княжыцы Маг.
ПЯЮННЯ ж. Спявачка. Ну й добрыя ш пяюньня наша Зоська. Нада ей у арцісты пасіупіць. Мушына Мсц. р РАБОЧЫ КОНЬ спалуч. Двухгадовы конь. Брыгадзір сказаў, каб Васіль на рабочим кані ехаў за бручкай.
РАБІРОЙ м. Рубіроід. Мы вось дасталі тры катушкі рабіроя, а можа йета й будзя на ўсю крышу? Харошкі Маг.
РАГАЧЫ мн. зб. 1. Вілкі. 2. Качарэжнік. Усе рагачы ставім у куце, каля печы. Чырвоная Слабада Бых. Вазьмі рагачы й пастаў цугун у печ.
IIIто вас етаму ня вучаць у інстыіуці? Рыкі Маг.
РАДЗІВА н. Радыё. Зарас у кожнай хаце радзіва, дай ні адно. Заходы Шкл.
РАДЗШАЧКА ж. Родны, свой чалавек (гавораць звычайна так пра дачку ці сына). Скора мая радзіначка прыедзіць. Во зажывём весела. Яна i пяець, i скачыць. I анекдоты расказвыець. Чарнаручча Шкл.
РАЗБЛАТЬІКАЦЦА зак. Разбэсціцца; стаць нікчэмным, гультаяватым чалавекам. Саўсім ты, дзеўка, разолатыкалась, нічога ні хочаш рабіць. Брожа Бабр.
РАЗДАБЫРАВАЦЬ незак. Гаварыць шмат чаш непатрэбнага, лішняга. Як жа ж ёй ні надаесць цэлый дзень раздабыраваць - i язык ні баліць. Скураты Кругл.
РАЗДАЎНЬІМ ДАЎНО прысл. Вельмі даўно. Раздаўным даўно толькі лахмоцьце насілі. Сялец Бых.
РАЗДОБРЫ прым. Вельмі добры. Ды ўжо ж занадта ты раздобры, мой дарагі! Чырвоная Слабада Бых.
РАЗДУЦЦА зак. Растаўсцець. А яна раздулася, як тая жаба. Шыі дайжа ні відаць. Рыкі Маг.
РАЗЛЕЗЛІК м. Плакса. Hi зачапі яго - ужо i разьлезяцца - плача i шіача разьлезьлік гэты. Хамінічы Гор.
РАЗЛУЧНІК м. Мужчына, які развёўся з жонкай. У нас у сяле толькі адзін разлучнік, ўсе жывуць нармальна. Прыхабы Бял.
РАЗЛУЧНІЦА ж. Жанчына, якая развялася з мужам. Вот гэта разлучніца надаела ўсім: c сваім развялася, а да другіх чапляецца... Прыхабы Бял.
РАЗ ' ЯРАЯЦЦ А зак. Раз'ятрыцца, разгневацца, разбушавацца. Як раз'яраяцца фашисты, ні старога, ні малога ні жалелі - білі, рэзалі, палілі. Брыцалавічы Асіп
Дадатковыя словы
разблатыкалась, разяраяцца, разятрыцца
9 👁