Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
ПАСЮГАЦЬ зак. Пасёрбаць. А ты пасюгай, пасюгай, ні глядзі, што ні хочацца. Заходы Чав. ПАТАВАРЫШКАВАЦЬ зак. Пасябраваць. 3 ім не патаварышкуеш, як з нармальным чалавекам. Хамінічы Гор. ПАСЯРОТКУ прысл. Пасярод. A пасяротку ў гародзе нічога ў іх i не было. В.Бялевічы Маг.✓ ПАТАПЦЫ мн. Хлеб з вадой i цукрам. Нарабі патапцаў дай паеш сабе. Падлужжа Глуск. ПАТОКА ж. Лагчына. Кароў сёньня пасьвілі ў патоцы, трава там стала харошая - i малака будзе многа. Баркалабава Бых. ПАТРАПАЦЬ зак. 1. Ачысціць лён. 2. Даць адпор каму-небудзь. Мы іх, немцаў, патрапалі тут добра. Хай знаюць, па чым хунт ліха. Чарнаручча Шкл. ПАЎВУГОЛЬНІК м. Кут дзе стаіць кухонны посуд (насупраць печы). На паўвугольнікуўу етай хадзяйкі стаяць чыстыя жбаны i вёдры ўсігда. Мхінічы Красн. ПАЎЗДУМАЦЬ зак. Прыпомніць. Можа я ішчэ што паўздумаю, тады, дзетычкі, раскажу вам, а цяперя аддыхну. Сухары Маг. ПАЎЗУХА ж. Сані, якія прычэпліваюцца да трактара. Як былі эмтээсы, тады адзін трактаріст прівёз мне цэлую паўзуху дроў. Сухары Маг. ПАЎДЗЕЛАЦЦА зак. Забрудзіцца. Раней вазіў ён дзёгаць, паўдзелыецца, бувала, у яго, вонь у хаці. Сухары Маг. ПАЎСВІТКА ж. уст. Паўпаліто. Польты цяперака замянілі паўсвіткі. Паўсвіткі самі шылі. Яны былі цёплыя, але нісімпатычныя. Баравіца Бабр. ПАХВАЛЕИКА н. Хвалько. Адно хваліцца - пахвалейка егы. Хамінічы Гор. ПАХЛУДА аг. Лайдак, абыякавы чалавек. Hy й i ўрадзілыся ж дзеўка, настыяшчая пахлуда: нічаво сяньні ня дзелыіць. Сухары Маг. ПАЦАГАЛКА ж. Пляткарка. Ты вот ходзіш, як тая пацагалка, разносіш сплёткі па ўсёй акрузе. Кіраўск. ПАЦІРАНАЯ ПАМЯЦЬ словазл. Кепская памяць. У яе чалавека саўсім паціраная памяць. Асман-Касаева Бял. ПАЦЬСІЛУ прысл. Па сіле. Ты дай яму пацьсілу ўзяцца: ён жа йшчэ малы. Заполле Шкл. ПАЧЫНАК м. перан. жарт. 1. Таўстун. 2. Ш тосьді тоўстае ў чалавека. А д'елася: рукі-пачынкі i касцей ні дамацаесься. Хамінічы Гор. ПАШАМАЦЕЦЬ зак. 1. Пашамадещ. 2. Пайсці. Ён пышымацеў скорінька двору, як пакрытыкавалі на сыбраньні. Выдранка Красн. ПЕКАНУЦЬ зак. Моцна i раптоўна стрэліць. Як пекануў з даваеннага ружжа, дык аш дух заняло. I таво зайца ні захацелась. Сухары Маг. ПЕКЦІ незак. Пячы. А сонца так пякець, што ні знаеш, куды дзявацца. Уголынчына Бял. Hy i сонейка пякець, аж некуды дзецца. Асман-Касаева Бял. ПЕПЕЛЬНІК м. Фартук. Насця, які ў цябе харошы пепельнік, Дзе ты яго купіла? Няўжо яшчэ мамін? Прысна Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

делася, паўвугольніку^ў
4 👁
 ◀  / 89  ▶