Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
ПАЛАЦЕНЕЦ м. Ручнік. Памый палаценец, хай ні выляецца. М.Крапіўня Касд. ПАЛЁГАЦЬ зак. Прыблізна ўзважыць, узяўшы рукамі. Палёгай, сколькі важыць гэта сумка. Ну, як думает? Справядлівый вес ці не? Чарнаручча Шкл. ПАЛОЙКА ж. Квашаная капуста. Наквасілі палоік, на ўсю зіму хопіць. Шараеўшчына Бабр. ПАЛТРЭТ м. Партрэт. Панадзелыла палтрэтаў, а нашто яны мне? Хоцімск. ПАЛЬЗІЦЕЛЬНА прысл. Карысна. Еш, ета пальзіцельна. М.Крапіўня Касц. ПАЛЫБАЦЬ зак. жарт. Паесці. Пачакай, а то ты адзін палыбаеш усё, а брату й ні пакінеш - ведаім цябе. Рэкта Слаўг. ПАЛЯМБІЦА ж. Паляндвіца. C пылямбіцы надзелалі харошых куўбас. Шаламы Слаўг. ПАМАГАТАР м. i н. зняваж. Памочнік. Добраму памочніку рады, a такіх памагатараў, каб адно за грошы, ні трэба. Хамінічы Гор. ПАМПУШ КІ мн. І.Бліны з пшанічнай мукі. 2.Катлеты з бульбы. Я очань люблю пампушкі. Смаліца Бых. ПАМЫЧКІ мн. уст. Прыстасаванне для вырабу вяровак. Лазячы па тары, дзеці знайшлі старыя памычкі. Не пагнілі - во дрэва было. Мхінічы Красн. ПАМЯЦЬ ЛЁН У МЯЧКІ словазл. Пацерці лён у дерніцы. Памнуць лён у мячкі - ета значыць памнуць лён у дзірвяннай мяліцы. Гарбатка Крыч. ПАНАЧАПАЦЬ зак. Паназавязваць. Бывала паначапаюць лентаў у касу i такія красівыя-красівыя ходзяць i спяваюць. Прысна Маг. ПАНЁВА ж. Спадніца з сукна. Падай мне панёву, дачушка. Перакладавічы Бых. ✓ ПАНІЦІЦЦА зак. Стаць кволым (пра кепскі рост). Сёліта так паніціліся буракі - i палівала, i ўдабрэнне сыпала, нічога ні памагло. Прыхабы Бял. ПАНТАЛЕТЫ мн. Лёгкі хатні абутак; сандалеты; пантофлі. Я во купіла панталеты, i добра: хадзіць лёхка. Брожа Бабр. ПАПАХАЦЬ зак. 1. Паараць. 2. Пабаранаваць. 3. Прыбраць, падмесці (хату). Папахала б ты ж ужо хату, госьці ш прыйдуць. Стыдна ж будзе ні мне, а табе. Ты ж маладая, а я ўжо старая. Скрыпліца Kip. ПАПЕД м. Мапед. Апяць тут на сваім папедзі езьдзіць. Сасноўка Шкл. ПАПЕРЫЦЬ зак. Памыць. Пайду я паперу бяльлё, а вы, дзеці, пагуляйця. Н.Аляксандраўка Чав. ПАПІЧЬІШЧА н. Папрок. Гэта будзе ўжо вечнае папічышча - i нада ш так апраставалосіцца. Заазер'е Бял. ПАПКІ мн. зб. Расліна, падобная на дзяделіну. A папкоў у нас многа, хоць касой касі. Сухары Маг. ПАПОК м. Капа лёну ці жыта. Пакуль ты прыцягнулася, я ўжо цэлы папок лёну набрала. Чырвоная Слабада Бых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере
6 👁
 ◀  / 89  ▶