Старонка 35
◀ / 89 ▶
ЛУПСЕЙ м. зневаж. Чалавек з вялікімі губамі. Лупсей нейкій, адно лупы вялікія і больш нічога ў яго няма, а ён яшчэ свае фокусы выкідваець – вот дажыліся палякі: ні хлеба, ні табакі. Хамінічы Гор. ЛУПЯНДЗЯ ж. зневаж. Жанчына з вялікімі і тоўстымі губамі. Шчэ й лупяндзя ета сваё пачала пастанаўляць. Даўней на яе ніхто і ня глянуў бы, а цяпера, глядзіця, яна шышка. Хамінічы Гор. ЛУХЦІЦЬ незак. Гаварыць абы-што; несці лухту. Ай, ні лухці ты мне: галава ўжо баліць. Падгор'е Маг. Цэлый дзень лухціць і лухціць – і язык ні забаліць. Вішаў Бял. ЛУЧЧЫ прым., прысл. Лепшы, лепш. Луччы сядзь, па-добраму сызнайся, ні дыжыдайся пакуліцька пруціну вазьму. Немерка Дрыб. ЛУША ж. Легкадумая дзяўчына. У жонкі, хлопча, трэба браць працавітую дзеўку, а ні якую-небудзь лушу, што й анучы ні памыя. Аляксандраў Маг. ЛЫНДАЦЬ незак. Гультайнічаць, біць лынды. Дарэмна хадзіць. Дзень цэлы па горадзі лындалі і нічогенька ні купілі. Чырвоная Слабада Бых. ЛЬНІШЧА н. Льнянішча. На льнішчу лён сьцелім, а пасьля кароў пасьцім. Вусце Чэрык. ЛЭНДЖА аг. Пустамеля. Лэндзіць і лэндзіць лэнджа еты. Абы толькі ні маўчаць. Што за вырадак! Хамінічы Гор. ЛЮТАР м. уст. Бязбожнік. Лютар еты зноў награшыў. Зноў аблаяў і бацюшку, і бога. Хамінічы Гор. ЛЮХТА Ж. Адтуліна ў печы, фундаменце і інш. Нада ўжо люхты ў хвундамінці закрыць, а то ў хаці халодна, хоць і топім печ. Цвёрдаў Бых. ЛЯДАЦЬ незак. Рабіцца мутарна, моташна. Чаго йта мяне так лідаець, а ні ташніць? Ці жалудак ні забалеў? Н.Аляксандраўка Чав. ЛЯДОЎКІ мн. Познія грыбы. Лядоўкі растуць да зімы. Бароўка Маг. ЛЯКЕРКІ мн. уст. Лакіраваныя туфлі. Як даўней, дык і лякеркі былі роскаш. А цяперацька ўсё ні па чом – машыну йім падавай. Скрыпліца Кір. ЛЯПАЎКА ж. жарт. Званок, які вешаюць на шыю блуднай жывёле. Наша цёлка дужа збродлівая. Вот я й павесіла ёй ляпаўку на шыю. Чырвоная Слабада Бых. ЛЯПЕШНІК м. зб. Алешнік. Выгань, сынок, кароў зь ляпешніка: там ужо німашыцька нічога есьць. Шаламы Слаўг. ЛЯСКОЎКА ж. Дзікая яблыня. Плод дзікай яблыні. Такія кіслыя, аж рот дзярэць – гэтыя ляскоўкі. Прыхабы Бял. М МАГАЗІНШЧЫЦА ж. Прадаўшчыца. Ці скора ета мыгазіншчыца аткрыіць мыгазін. Хоцімск. Магазіншчыца некуды з'ехала, ажно цэлы дзень ні будзе. Падлужжа Глуск. Ізноў у нас новыя мыгазіншчыца! Негін Касц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 89 ▶