КАМЕШ Ш К м. Куток у хаце, куды змятаюць смецце. Вазьмі ў камешніку венік i падмяці ў хаці. Замасточча Глуск. КАМЛЯК м. 1. Камель, кавалак дрэва. 2. Купь саломы. Балыпы камляк caломы, снапоў дванаццаць - чатырнаццаць - ета па-вашаму куль. Гарадзец Бых. КАМЫШ ЫКІ мн. Дзіцячыя боцікі. Ленка, адзень камышыкі, дошч на дварэ. Смаліца Бых. КАНАЛА ж. 1. Канапа. 2. Лава, ці змацаваныя дошкі для сядзення, спання. Пысьцялі мне ны кынапі, хоць мулка, дый не на мосьце ш спаць. Н.Аляксандраўка Чав. КАНАПУШКІ мн. Вяснушкі. Сястра вясной аж рыжая ад канапушак. Яна спачатку стыдзілася, a цяпера прывыкла. Сялец Бых. КАНУНА ж. Страва, якую ядуць першую на хаўтурах. Кануну робяць так: халодная вада зь мёдам, пасьля туды крышаць булку. Прыхабы Бял. КАНЮ ШНІК м. Канюшня. Коні ў канюшніку стаяць, цёпла йім шчае. Цяцерына Кругл. КАПАНКА уст. Дарога сярод балота. Січас кыпанык ня дзелыюць. I балоты січас асушылі. Звянчатка Клім. КАПЕЛЬ ж. 1. Капеж. 2. Частка страхі, якая звісае над сцяной. Пат капеллю тарчаў серп. Гаварылі, што ета быў прадзедаў яшчэ. Княжыцы Маг. КАПЕРАЦЫЯ ж. 1. Кааперацыя. 2. Магазін, крама. Пыглянь-ка: у капірадыю зноў прывязьлі хлеп. Троіца Шкл. КАПКА ж. Кропля. Дошч пашоў бальшэннымі капкамі. Цяцерын Кругл. КАПКУ, КАПАЧКУ прысл. Трошкі, крышачку. Пачакай мяне капку. Скураты Кругл. Нада капачку соды i капачку солі, змішаць, растваріць у вадзе i прыпыласкаць тваё горла. Масток Маг. КАПОТ м. уст. Сукенка. Надзень сяньні свой капот, самый красівый. На табе мацір'ял i сашый мне капот! Н.Аляксандраўка Чав. КАПТУРКА ж. уст. Прылада для асвятлення. У хаце было цёмна, калі патухне каптурка. Ды й лучына сьвяціла слаба. Прысна Маг. КАПЯЛЮ ХА ж. Капялюш. Надзеў Ціхон сабе капялюху, дай думаець, што пан. Вусце Чэрык. КАПУСНІК м. зб. Поле, дзе расла капуста. Пабеглі дзеці на капусьнік за качарышкамі, бягі i ты, чаго тут бадзяесься бязь дзела. Прыхабы Бял. КАПЫЛ м. 1. Прылада, якой робяць карыта. Схадзі-ка папрасі капыла ды карыта зьдзелый. Забор'е Бых. 2. Упарты чалавек. Вот капыл так капыл. Рымінка Чав, КАПЯК м. Бурт. Трэба на зіму добра прысыпаць капяк зямлёй, а то можа марос прыхваціць тады пішы - прапала, згіне бульба! Сялец Бых. Наша бульба ў капяку падмёрзла. Кульшычы Слаўг. КАРАВАЙ ГІБАЦЬ словазл. Рабіць каравай. Ужо каравайніцы прыйшлі, каравай гібаць. Хамінічы Гор
Дадатковыя словы
заборе, мацірял
1 👁