ВІКАЎСЯНКА ж. зб. Віка-аўсяная сумесь. Даўно нада было вікаўсянку скасіць. Вусце Чэрык.
ВІЦЦА ТРУБОЙ словазл. Добра расці (пра траву). Дажджы йшлі і трава трубой вілася. А вот убіраць трунна было. Многа пагніло. Дасовічы Маг.
ВІЧЧЫПАЦЦА зак. Вылечыцца, паправіцца. Доўга ліжаў у бальніцы, надзёжа малая была, але ён віччыпаўся. Сухары Маг.
ВІШАЛЬНІЦА ж. Шыбеніца, віселіца. Немцы – етыя гады – ні гнушаліся савецкіх людзей на вішальніцу вешэць, мяне лавілі, хацелі так жа павесіць за связь зь пырцізанамі. Макеевічы Клім.
ВОБЛАК м. 1. Воблака. 2. Уст. Вялікі кош для перавозкі бульбы і інш.; палукаш. Раней у воблаку вазілі і бульбу, і журавіны. Прыхабы Бял.
ВОБЛЫК м. Кара з ліпы. Дзядзя! Зрабі мне з воблыка добрую дудку. Ну, зрабі, пажалуста! Загацце Кліч.
ВОБУЙ, ВОБУЎ м. зб. Абутак. Купілі цёплы вобуй дзецям, ато ўжо зіма скора. Каўшова Мец.
ВОГНІК м. Нарыў; болькі на губах. У маіх дзетак вогнік высыпаў на губах, так мучацца, есьці няма як. Прыхабы Бял.
ВОЙСЦЕР кароткі прым., перан. Востры. Етый хлопец войсцер на язык, ні глядзі, што бледный. Н.Аляксандраўка Чав.
ВОРАК м. Мяшок. Вазьмі ў нас ворак бульбы. Лобча Чэрык.
ВОРАХ прысл. Шмат, многа. Назьбірала ворах цэлый рызьзя, хоць бы тряпышнік ездзіў. Н.Аляксандраўка Чав.
ВОРША ж. Орша. Ворша ад мяне нідалёка. Каменка Гор.
ВОСІМІСЯТ лич. Восемдзесят. Восімісят вёрст шлі пяшком, но ні папалі ў лапы к фашыстам. Макеевічы Клім.
ВУГНЯВІЦЬ, ВУГНАЦІЦЬ незак. Гугнявіць. Вугнявіў нешта ніпанятныя. Каўшова Мец. Ужо большэй пачаў вугнаціць. Заполле Шкл.
ВУДНУЦЬ, ВУТНУЦЬ зак. Стукнуць, ударыць. Пірістань бегыць, а то січас вудну палкый. Бярозкі Хоц. Так боль вутнуў, аж звініць у галаве. Дзікае Глуск.
ВУТЛЫ(Й) прым. Хілы, слабы, нядужы. Нешта вутлы хлопец, дзе яму такую дзяравіну падымаць, яму толькі паперкі якія перапісваць. Хамінічы Гор.
ВУЧОБЫ мн. 1. Вучоба. 2. Навука, адукацыя. У савецкій час для ўсіх аткрыліся вучобы. Абідавічы Бых.
ВУШАТАК м. Вялікая драўляная пасудзіна (з вушкамі, каб было лепш насіць). Наклалі поўны вушатак сала, будзя на ўсю зіму з бульбай што есьці. Сялец Бых.
ВУШАТКА ж. Курыца, у якой па абодвух баках галавы вырастаюць чубкі. Ну вось і зноў вушатка зайшла ў агарод. Пайдзі-ка, сынок, пагані, ато ўсё паграбець Лубнішча Маг.
ВЫГАРАДЗЬ м. Выган. Пасвім кароў на выгарадзі. Прысна Маг.
ВЫЗЫБАЦЦА зак. Вырасці. Вызыбаўся на лес гледзячы, а цяперацьі рабіць лянуецца. Скугаты Бял.
82 👁