БАНШУР аг. Нагуленае дзіця. Прыдбала сабе баншура, а цяперацька цацкайся. I замуж ніхто ні возьміць. Прысна Маг. БАРАБУЛЯ ж. Бульба. У етым годзі добрыя барабуля была. Гарбовічы Чав. БАРАДА ж. Перан. Пасма няскошанай травы. Ідзі, сынуля, паглядзі на свае бароды, вазьмі касу i паскашай, каб людзі ні сьміяліся. Прыхабы Бял. БАРАНАЧКІ мн. Кветкі набору. Мы бараначкі заварваем на чай, дужа прыятны запах. Прыхабы Бял. БАРАХЛІЦЬ незак. Працаваць з перабоямі. Ненгга ваша машына (магнітафон) барахліць Клімавічы. БАРАХЛО аг. 1. Барахло. 2. Чалавек, які многа гаворыць. 3. Хлус. Гэты бырахло табе нагаворыць, ты толькі слухай яго. Вот такей мой сказ. Семукачы Маг. БАРГАН м. Плот. Развесіла сваё бяллё на баргане i хваліцца. Было п чым. Загацце Кліч. БАЎДЗІЛА аг. 1. Абоўдзіла. 2. Чалавек, які ходзіць паволі, шоргаючы нагамі. Куды ж ты пайшоў, баўдзіла етакі. Тут жа я памыла. Сумарокава Маг БАЦВШ НІК м. Бацвінне. Бацьвіньнік во які вымахаў, a бульбы можа i ня быць. Нада яго скасіць - корм харошый будзець. Клімавічы. БАЦІНКІ НА СКРЫПАХ спалуч. Чаравікі ca скрыпам. Красівыя былі бацінкі на скрыпах. Але адны на ўсю вёску. Татарка Кругл. БЕГАНЦЫ мн. Бежанцы. У мяне было многа тады бегынцаў ны хвацеры. Сафійск Маг. БЕЖЧ незак. Бегчы. Нада бежч на херму. Сласцёны Чав. БЕЛАЯ НЯДЗЕЛЯ спалуч. Уст. Апошні тыдзень перад вялікаднем. Заутра пачынаецца ўжо белая нядзеля. Нада ўсё вымыць, вычысціць, сустрэць сьвята як мае быць. Княжыцы Маг. БЕЛЬ зб. Уст. Ніткі, якія раней пралі i бялілі. Там на рэчкі, на быстрой, там малодка бель бяліла. Сухары Маг. БІЁМШ м. Гультай. Етый біёмін нічога ня хоча рабіць. Бадзяецца толькі с канца ў канец вёскі. Прысна Маг. БІТЛАЖКА ж. 1. Біклага, біклажка. 2. Паўлітра. 3. Бутэлька. Прыкупім, бывала, бітлашку сівухі - i дзела c канцом. Заполле Шкл. БІЦЬ АЛЕЙ слоазлуч. Саматужна рабіць алей. Алей білі самі. Бульбу атваріш i макаеш. Заходы Маг. БІЦЬ ШІАСТЬІ спалуч. Рабіць перабіркі сена. Бі скарэй пласты, бо, мабуць, дош будзя. Н.Аляксандраўка Чав. БОДКА ж. Бадлівая карова. Гэтай бодкі баялася ўся вёска. Княжыцы Маг. БОЦІХ м. Пуга; батог. Сьцебануў боціхам, так зразу за ўрокі сеў. Біскупка Бял. БРАКНУЦЬ зак. 1. Бразнуць ч.-небудзь. 2. Сказаць, не падумаўшы. 3. Пазваніць па тэлефоне. Брадкнуў, што сымому плоха стала. Выдранка Красн. БРАТАНІЧ м. Пляменнік; сын брата. Мой братаніч дужа разумны, у Маскве ў акадземи вучыцца. Прыхабы Бял. ю
Дадатковыя словы
акадземй, баншўр
3 👁