Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
АЎЖО Ж прысл. Ужо; як-небудзь. Ну, аўжо ж зраблю i бес цябе. Hi лезь! Hi тваё дзела... Лубнішча Маг. АХАЛАДЗЕЦЬ зак. Прастыць. Лезь, дзед, на печ, а то саўсім ахаладзеў, адагрэйся хоць. Рыкі Маг АЦІРАК м. Гультай, абібок. I ацірак аціраецца тутацькі - чаго захацеў, навернаш ні работы? Горкі Чэрык. АЧАМУДРА аг Непрычэсаны чалавек. 3 етага ачамудры смяяліся ўсе на вуліцы. Во мода пашла! Дзеўкі як хлопцы, хлопцы як дзеўкі. Усе валасатыя. Княжыцы Маг. АШ ЧАЛЁПЫ мн. груб. Сківіцы. Так трахнулі, як толькі ашчалёпы на месцы засталіся. Прыхабы Бял. АШКРУПЯНЕЦЬ зак. Спалохацца, аслупянець. Ён як убачыў мяне, дык i ашкрупянеў. Чуць яго ўспакоіла. Смаліца Бых. АШУРАК м. У4 сажня дроў. Забяры сабе етый ашурак, хай ні гніець тута. Лубнішча Маг АШЫБІЦЬ зак. Апанаваць. Выйшла ноччу, дык мяне як ашып страх! Лець у хату звярнулася. Сафійск Маг. Б БАБАК м. Дурань. Нічога ні зрабіць, дарагая: гэты бабак нікога ні слуха іць. Прыхабы Бял. БАБКА ж. Карэнны зуб. У мяне ўжо ўсі банкі павыліталі. Нада йціць да зубнога, хоць i баюся. Чарнаручча Шкл. БАБКІ мн. Петлі, закруткі на нітках. Ужо надакучыла етыя бабкі разолытываць. Хай яно гаріць такое прядзіва! Мхінічы Красн. БАДАВО н. Камбайн. Хадзем паўз рэчку глядзець бадаво. Н.Аляксандраўка Чав. БАЙСТРЬІК м. Жэрдка, якой уціскаюць воз з сенам, саломай i інш. Так уціскалі воз, што аж байстрык зламаўся. Прышлося новы высякаць. Чырвоная Слабада Бых. БАЛАБАЙКА м. Званок, які чаплялі жывёле на шыю. Трэба, як раней, прычапіць балабайку нашаму цяляці, адбіваецца, чортава косць, ад стада. Лубнішча Маг БАЛКІ аг. Узшркавая мясцовасць. Дзеці ўсё ў балкі хуваюцца. Сухары Маг. БАЛОНЧЫК м. Слоік, бідончык. Балончыкі вывісіла на прясла сушыць. Харошкі Маг БАНДА ж. 1. Банда. 2. Статак кароў. У нашай вёсцы чатыры банды кароў. Пасём іх на выгарадзі. Прысна Маг. БАНЬКА ж. Спражка. Як дам січас банькаю, дык будзеш знаць, як цягацца з хлапцамі i ня дзелыць урокаў. Н.Аляксандраўка Чав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ачамўдра, разблы
2 👁
 ◀  / 89  ▶