РАЗЛУСКА'ЦЬ зак. Раскусіць (арэх). Рызлускай мне, дзетычка, арех, а то мае зубы слабыя. Высокае Клім.
РАЗМАЗЕ'НЦЫЯ ж. Непарадак. У етай хаці паўнейшыя размазенцыя. Сялец Гор.
РАЗМУЗДЫ'КАВАЦЬ незак. іран. Размаўляць. Пайдзём ужо, хваціць табе ўжо зь ім рызмуздыкывыць. Елавец Ход.
РАЗНАВОКІЙ прым. Такі, які мае рознакаляровыя вочы. У нашай дзяреўні быў адзін разнавокій маліц. Заходы Шкл.
РАЗНІ'ЦА ж. Сячкарня. Дзе ета наша разьніца? Hada саломы насеч. Журбінская Буда Касц.
РАЗРАЗНІ'ЦЬ зак. Аддзяліць, раздзяліць. Пашлі вон: усе рызразьнілі мне ніткі. Кашалёўка Касц.
РАЗУМЕ'Ц м. Хітрэц, разумнік. Які ш ты разумец! Addaŭ табе, а што сабе? Заполле Шкл.
РАЗУ'ХА ж. Асака. Я там трохі рязухі накасіў, нада будзець паехаць кагда-нібудзь i зыбраць. Вусце Чэрык.
РАЗЯ'ПА аг. Разява. Дзе твае вочы былі, разяпа, каршун ціплёнка сьпёр, а ты стаіш, разінуўшы рот! Вялікі Бор Касц.
РА'КАУКА ж. Ракаўстойлівая бульба. У нас цяпера ў калхозі адну ракаўку сеюць. Заполле Шкл.
РАЛЕ'ЙНЫЙ прым. Гужавы. Hy, йдзі ж, Віктар, ралейныя хамуты бяры. Заполле Шкл.
РАЛЛё н. Ралля. Конь пайшоў сьпярша цераз ральлё, a потым стаў. Заходы Шкл.
РАМАНЫ' мн. Рамонкі. Як дружна зацьвілі раманы. Ветрынка Бых.
PAMOBIK м. Булей. У мяне шэсьць рамовікаў вужо есь. Вусце Чэрык.
РАНДЭЛАК м. Каструля. Цэлы рандэлак бульбы перакуліў, ах, нягоднік! Скураты Кругл.
PA'HKI: НАPA'HKI. На ранні выпас. На ранкі кароў пагналі, а ты толькі прыйшоў з гуляў. Зацяцерка Кругл.
PACAMA'KA ж. Непрычэсаная, неахайная жанчына. Гэта расамака пойдзець таксама з намі ў клуб? Горкі М а г.
РАСКАРЧОУКА ж. Поле на месцы расчышчанага лесу. Сёліта на раскарчоўцы быў харошый уражай. Цяцерын Кругл
Дадатковыя словы
pacamaka, pahki, разлускаць, размуздыкаваць, разніца, разразніць, разуха, ракаука, ралейный
21 👁