пяхцер. Тратны Вугал Клім. 2. перан. Непаваротлівы чалавек. Ніпаваротлівый, як пяхцер. Эх ты, пяхцер, пяхцер! Паршына Гор. ПЯЧКУ'Р м. Пячнік. У нас тут січас харошых пічкуроў ні найдзіш. Заполле Шкл. ПЯЧКУРЫ'ЦЦА незак. Жыраваць. Гусі другім чым пічкуряцца, а тады травой. Шаламы Слаўг. ПЯЧОНКА ж. Пячэнне. Трэба купіць дзецям пячонак. Сідаравічы Маг. ПЯЧОРЫ мн. Норы ў абрыве пад берагам. У нас у пячорах хлопцы ракаў ловюць. Заходы Шкл. ПЯШЧОРА ж. Пячора. У нашым лесі ёсць вялікая пяшчора. Сялец Бых. P РАГІЗА' ж. перан. Керагаз. Выключи ты ету рагізу, няхай ні дыміць. Скураты Кругл. РАДАБОДДЗЕ РАДАБОЗІНА ж. Рэдка сатканая, грубая тканіна. Выткыла нейкыга рыдабодзьдзя, хоць мяшкі будуць. Кашалёўка Касц. С такой радабозіны нічога ты ні сшыяш. Чырвоная Слабада Бых. РАДЗІ'МЕЦ м. Дзідячая хвароба (ужываецца як лаянкавае слова). Радзімец цябе вазьмі, калі ня слухаіш. Лазовіца Клім. РА'ДУХА ж. Вясёлка. Радуха бярець ваду — на пагоду. Палыкавічы Маг. РАЗВАДУ'ХА ж. Жанчына, разведзеная з мужам. Глянь-ка: ідзе развадуха— i такая вясёлая. Цядерын Кругл. РАЗВЕРЗАЦЬ зак. Раскідаць, размазаць. Разьвёрзылі ўсю бульбу ны масту, што прайсьці нільзя. Залолле Шкл. РАЗГОН м. Акучнік. Сёліта чатыры разы абворваў сваю бульбу разгонам. Еськаўка Гор. РАЗЕ'Ц м. Прылада, якой капаюць торф. Проста біда: свайго різца німа ŭ ныдаела ў людзей прасіць. Рудня Слаўг. РАЗЖЭНЯ м. Мужчына, які развёўся з жонкай. Aŭ! Сколька ў наша ўремя ражжэнь стала многа. Высокае Клім. Во ражжэня, жонку кінуў, а цяперя ны танцы бегыіць. Елавец Ход. Ета ж нада, тыкая харошыя дзяўчына, a зы разжэню пышла. Вялікі Бор Касц
Дадатковыя словы
пячкурыцца, разец
1 👁