ПСІХОВАНЫЙ прым. Псіхічны. Во ўжо хто псіховыный, ні разу нічога ні спрасіць, ні скызаць. Елавец Хоц. ПУТАУКА ж. Гузік. Зышпількні каупер на пугаўку. Цяцерын Кругл. ПУЗА'Ч м. груб. Пузан. Вунь які пузач пайшоў. Аткуля ён зьяеіўся? Нядашава Маг. Ці ты зь етым пузачом справісься адзін? Заполле Шкл. ПУЗЫРОК м. Шкло ў лямпе. Во гылывой чуць пузырёк ні пабіла. Бярозкі Хоц. ПУ'КАЦЬ незак. Падаць. У саду штовечыря пукаюць ябльікі. Сухары Маг. ПУ'ПСІК м. перан. Што-н. маленькае, падобнае на шарык. Сёліта гуркоў німа, адны пупсікі. Каўшова Мсц. ПУСТАДУ'МАК м. Чалавек, які робіць што-н. неабдуманае. I нада ж было пустадумку ісьці туды i дайжа еыступаць. Каўшова Мсц. ПУСТАТА', ПУСТЫНЯ, ПУ'СТАШ, ПУСТЭЛЬГА ж. Неўрадлівае поле. Не ўрадзіла поле, значыць, nyстата. Заходы Шкл. Ету пустыню нада болыма ўгнойваць. Галоўчын Бял. У калхозі ў нас такіх пустэльгаў было многа, а як стаў саўгоз, дык ніводнай ня найдзіш. Цядерын Кругл. На етый пустышы нікалі нічога ні было. Ляхаўшчына Чав. ПУ'СЯ аг. Дрэнны чалавек. Етыму nyci ўсё ні так,, вечна ён чым-та нідаволін. Елавец Хоц. ПУ'ЦІЦЬ незак. Прыводзіць у парадак. Усё пуціла, пуціла i пайшла на вечарынку. Заазер'е Бял. ПШАНОВЫ прым. Прасяны. Раней, бывала, любіла пшановую кашу, цяпера адвярнула нешта. Заходы Шкл. ПЫ'ЛЮШ выкл. Вокліч, якім адганяюць курэй. Пылюш! Пайшлі, акыянныя! Звянчатка Клім. ПЫЛЯ'ТЫ мн. Кураняты. Пыляты ў выгародзі, npiсматрі за імі. Каменка Крыч. ПЭКАЦЬ незак. Дрэнна чытаць. Ня ўмееш чытаць, толькі пэкаеш. Сухары Маг. ПЭРКЫЛЬ м. Паркаль. Пэркыль na 80 капеік, бабы, ідзіця бярыця. Ляхаўшчына Чав. ПЯДЗЬ ж. 1. уст. Чатыры вяршкі (каля 18—20 см). 2. Пядзя, адлегласць паміж канцамі расстаўленых вя
Дадатковыя словы
заазере, пукаць, пустадумак, пусташ, пуся, пуціць
1 👁