Кругл. Летам дык я ў прідзелі сплю, у хаці жарка. Бярозкі Хоц. К хаці прырубілі прыруп. Ветрынка Бых. ПРЫККДКА ж. Частка ўзаранага поля ад мяжы. ён яшчэ ні зрабіў прыкіткі i начаў аддыхаць. Ці ш ета работнік? Цяцерын Кругл. ПРЫ'КЛАДЫ мн. Надмагільная пліта. Нехта приклады сьняў на дзедывай магілцы. Заполле Шкл. ПРЫКЛЕ'ТНІК м. Памост да клеці. Васіль прыклетнік ладзіць, нада выбраць муку. Цвёрдаў Бых. ПРЫКОПАК м. Невялікая капа, складзеная асобна ці каля вялікай капы. «Ты ўсё забраў на eoc?»— «Не, астаўся яшчэ прікопык». Журбінская Буда Касц. ПРЬГНІК м. Драўляны выступ каля печы замест ляжанкі. Ты зьдзелаў прінік такій вускій, што ні легч, ні сесьць на яго. Давыдавічы Бых. ПРЬІПА'ДКІ мн. Эпілепсія. Што ці ня прыпаткі хвацілі, што ты так разыйшоўся? Заполле Шкл. ПРЫ'СКАКАМ прысл. Прыхваткам. Прыскакам гарот палю. Каўшова Мсц. ПРЫСТРАЧНЫ'Я ПЕРАДЫ' спалуч. Новыя галоўкі, прышытыя да старых халяў. У цябе чабаты сталі як новыя, хоць i c прістрачнымі пірідамі. Бярозкі Хоц. ПРЫСЦЯЖНЫ'Й прым. Прыпрэжаны (пра каня). Прісьцяжнэй конь ні бягіць пы дарогі, a рьвецца ўбок. Бярозкі Хоц. ПРЫСТРОМ м. Прымак. Прыстром прышоў касіць — вот дзіва. Цяцерын Кругл. ПРЫТУ'КАЦЬ зак. Прымусіць. Ды яго ж колым ні прытукыіш што-небудзь зьдзелыць. Вялікі Бор Касц. ПРЫЦАНДА'ЛЛЕ н. Прылады. Збірай сваё прыцындальля i ўматавай атсюля. Шаламы Слаўг. ПРЬІЦЕ'НІНА ж. Кулеш. Пріценіна c кілбасамі дгужа ш смашныя. Каменка Крыч. ПРЫЧАПУРЬГЦЦА зак. Прывесці сябе ў парадак, падхарашыцца. Ты n хоць прычыпурыўся трошку ŭ ні хадзіў мазыный. Мілаславічы Клім. ПРЫЯ'ЦЬ незак. Спрыяць. Усякыму дзелу нада пріяць. Шаламы Слаўг. ПРЭМІРОУКА ж. Прэмія. Зіна ны прыміроўку стыраецца, дык ёй нада сьпяшыць. Заполле Шкл. ПРЭРЫХ м. Прарэх, парванае месца ў вопратцьп Вот лянцяйка i няраха! C прэрыхамі ходзіць na вёсцыў Цяцерын Кругл
Дадатковыя словы
прыклады, прыстрачныя, прысцяжный, прытукаць, прыцандалле, прьіпадкі, прьіценіна
1 👁