ПАДЦОБІЦЬ зак. Дапамагчы. Паццоп-ка мне на плечы ўзьняць мяшок. Рымінка Чав. ПАДШЧУ'ПАЦЬ зак. Выкапаць з зямлі маладую бульбу, не вырываючы бацвінне. Патшчупаю пайду бульбу к вечарю. Вусце Чэрык. ПАДШЫВА'ЦЬ незак. Падшалёўваць. Нада пытшываць пыталок, а то халодна ў хаці. Бярозкі Хоц. ПАДЯЛДЫ'КНУЦЬ зак. Сказаць што-н. з'едлівае, непрыемнае. Пыд'ялдыкнуў ужо нехта. Рудня Слаўг. ПАД'ЯРЫТА аг. Падбухторшчык. Ня буць такой пад'ярыгуй. Шаламы Слаўг. ПАЖЫНА'ЦЬ зак. Пажаць пэўны час. Пайду да беда пыжынаю, а можа i ўсё дажну. Рымінка Чав. ПАЖЫ'ЦЬ зак. Выздаравець, зажыць. Дзщятка мае, твыя ручачка скора ўжо пыжывіць. Вялікі Бор Касц. ПА'ЗАЛКІ мн. Луг для адбельвання бялізны. Етыя пазалкі можна ўжо выліць. Чачэвічы Бых. ПАЗОР м. Погляд. У майго зяця пазор нейкій нілюцкій. Заполле Шкл. ПАЗОРНЫЙ прым. Прыкметны, самавіты. Пазорьную карову купіў наш caced. Вялікі Бор Касц. ПА'ЙКА ж. Дзялянка, частка. Сяньні за дзень жжала сваю пайку. Бярозкі Хоц. Пайду занімаць другую пайку. Сялец Бых. ПАЙЦГЦЬ зак. Пайсці. Мама, можна пайціць i ў кіно? Нядашава Маг. ПАКВОЛЬНА прысл. Павольна. Ідзі паквальней! Цяцерын Кругл. ПАЛАВІ'ННІК м. Пасудзіна, дзе захоўваюць жыта. Пірясып с пылавіньніка жыта ў торбычку й пыдай сюды. Чырвоная Паляна Чав. ПАЛМІ'САК м. Неглыбокая міска. У палмісак ныклыдаюцъ сьмітану i мыкаюць латкамі. Бярозкі Хоц. ПАЛОЙ м. Невялікая рачулка, якая выцякае з крыніцы. Пайдзём ны палой праць плацьця. Чырвоная Паляна Чав. ПАЛУШУ'БАК м. Кароткі кажух з аўчын. Ныдзівайка ты пулушубык, на вуліцы халодна, застудзісься. Кавалёўка Клім. ПАЛЬНГЦА ж. Масніца. Трэба зьмяніць дзьве пальніцы. Кульшчычы Слаўг
Дадатковыя словы
зедлівае, падшчупаць, падшываць, падялдыкнуць, падярыгуй, падярыта, пажынаць, пажыць, пайка, палавіннік, палушубак, пыдялдыкнуў
1 👁