Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
ПАДНУ'КНУЦЬ зак. Падахвоціць. Я ні знаю, што б дзелыла, есьлі б яна мяне ні паднукнула. Елавец Хоц. ПАДНЯБЕ'ННЕ н. 1. Верхняя частка поласці рота. 2. Скляпенне ў печы. На паднябеньні няма адной кірпічыны, дык плоха — цыгуны накрываць нада. Галоўчын Бял. ПАДОЙНІЦА ж. Даёнка. Прінясі-ка падойніцу яшчэ, буду даіць друзей раз. Елавец Хоц. ПАДПАВЕ'ЦЦЕ н. Павець. Мятлішкі ўсё патпавецьця ўсыпалі. Цвёрдаў Бых. ПАДПА'САВІЧ, ПАДПА'СЫЧ м. Падпасак. Пытпасавіч у мяне сёньня папаўся добры. Галоўчын Бял. Ты сяньні зы пытпасывіча будзіш. Заполле Шкл. Наш патпасыч — добры чалавек. Нядашава Маг. ПАДПРЫ'ПЕК м. Месца пад прыпекам. Гэты гаршчок у патпрыпяк пакладзі, ніхай сохне. Сялец Бых. ПАДРЭЗ м. Няпоўнасцю кастрыраваны жарабец ці кныр. Падрэза ніколі ня ўкорміш. Александрыя Шкл. ПАД СІ'ЛУ спалуч. У поясе (узяцца). Ты дай яму пат сілу ўзяцца: ён жа меншы. Заполле Шкл. ПАДСІ'НЬКА ж. Сінька. Патсінька сяньні была ў мыгазіне. Ляхаўшчына Чав. ПАДСКРОБАК, ПАДСКРОБЫШ м. 1. Невялікая буханка хлеба з астаткаў цеста. A ў мяне пашці ніколі ні бываіць патскропка, a ўсё ў булку ўлазіць. Галоўчын Бял. Сяньні ныпікла хлеба i ны падскребіш цвета асталося. Заходы Шкл. 2. Апошняе дзіця ў сям'і. Ета наш патскрёбыш. Бярозкі Хоц. ПАДСЛАНЕ'ЧНІК м. Сланечнік. У нас мала патсланешніку — усяго штук дзесяць. Цяцерын Кругл. ПАДСТОЛЬНІК м. Бэлька, на якой трымаецца столь. У патстольнік убівалі цвік i вешалі лямпу. Паташы Гор. Трэба патстольнікі пыміняць, а то ўжо ў вуглах пычалі гнісьць. Немерка Гор. ПАДТОПА ж. Сухія трэскі для падпальвання ў печы. Стары, пакалі дроў на паттопу. Цяцерын Кругл. Паттопа — ета смалістыя, дужа добрыя цёскі. Рудня Слаўг. ПАД УЗДУ'ХІ прысл. Пад дыхавіцай. Стукнуў яму пад уздухі, той аж прысеў. Заходы Шкл. ПАДУ'ШЧАНІК м. Навалачка. Пашыла новы naдушчанік. Дзікае Глуск. Падушчанік етый ужо каторый гот служыць. Дубна Слаўг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паднукнуць, паднябенне, падпавецце, падпасавіч, падпасыч, падпрыпек, падсланечнік, падсінька, сямі
2 👁
 ◀  / 129  ▶